Сайт находится в тестовом режиме
Тема недели

Свята абласнога каравая: рэпартаж з фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” у г. Высокае Камянецкага раёна

13 Сентября 2018 237 0

Сталіцай сёлетняга абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стаў самы заходні горад Беларусі – Высокае Камянецкага раёна, у якім пражывае больш за пяць тысяч чалавек. Яго жыхары і шматлікія госці шчыра віталі шэсце дэлегацый усіх шаснаццаці раёнаў Брэстчыны. Горад памаладзеў і добра падрыхтаваўся да свята, змяніўся від шэрагу яго ўстаноў і вуліц. 

Па народнай традыцыі шматлікія выставы і падворкі ўражвалі багаццем дароў зямлі і арыгінальнасцю афармлення. 

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В. Ліс шчыра падзякаваў усім, хто прымаў удзел ва ўборцы ўраджаю. Умовы жніва былі няпростымі, але наша вобласць па ўраджайнасці заняла першае месца ў рэспубліцы, а па валаваму збору – другое.

Многа найлепшых слоў было выказана прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікамі вядучых прадпрыемстваў рэспублікі ў адрас нашых хлебаробаў. А потым на сцэну выйшлі артысты, каб парадаваць галоўных герояў і гасцей свята сваімі творчымі дасягненнямі.

Полный вариант публикации читайте в номере за 12 сентября.

Фота аўтара і Валерыя КАРАЛЯ.

 

 

 

 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
CAPTCHA