Массово-политическая газета Березовского района

«Бярозаўская сербіянка»

198
Николай Синкевич,
02 августа 2017

30 ліпеня на аграсядзібе “Шчодры заяц” (в. Селаўшчына) у шосты раз прайшло свята-конкурс палескай прыпеўкі і танца “Бярозаўская сербіянка”.

На гэты раз паспаборнічаць у майстэрстве песні і гумару сабралася каля двух дзясяткаў удзельнікаў, сярод якіх былі і індывідуальныя выканаўцы, і фальклорныя калектывы.

У намінацыі “Сербіянка” перамогу атрымаў ансамбль “Драгабужская багатуха” з вёскі Здзітава, два другія месцы падзялілі спораўскія “Жураўка” і “Жаўручкі”, два трэція – Іосіф Бухта з аг. Пескі і Таццяна Крук з аг. Сялец.

“Драгабужская багатуха”.

У намінацыі “Сямёнаўна” журы пераможцаў не вызначыла, граматамі за ўдзел узнагароджаны вакальная група “Задоринка” (Кобрын) і Таццяна Крук.

У намінацыі інструменталістаў “Грай, гармонік!” першае месца прысуджана Станіславу Салаўёву з Брэста, другое – Іосіфу Бухце.

Станіслаў Салаўёў.

У перапынку, калі журы падводзіла вынікі, гледачам і ўдзельнікам былі прапанаваны фільм “Бярозаўская сербіянка”, а таксама пазаконкурсная музычная праграма.

Пераможцы, прызёры і ўдзельнікі свята-конкурсу былі ўзнагароджаныя гаспадарамі аграсядзібы, у тым ліку зборнічкамі сербіянак Бярозаўшчыны і DVD з фільмам.

Як адзначылі вядучыя конкурсу Ніна Пашкевіч-Спаравічы і Алена Манюк (Стрыгінь), фестываль “Бярозаўская сербіянка” стаў адметнай з’явай нашага раёна і яго ўжо спецыяльна наведваюць нават турысты з Мінска.

Акрамя песень і танцаў свята ўпрыгожылі кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці “Беларускі сувенір” і выстава карцін мастака Анатоля Маразюка.

Фота аўтара.

На тытульным здымку: “Задоринка” і Іосіф Бухта.

Оставьте свой комментарий