Массово-политическая газета Березовского района

Пад вясёлы карагод сустрэлі Вясны прыход (+ФОТО)

351
Опубликовано,
01 марта 2017

г. Бяроза

Традыцыйнае народнае свята Масленіцы найперш парадавала жыхароў г. Бярозы тым, што вярнулася на сваё ранейшае месца – у Цэнтральны парк. Арганізатар мерапрыемства – калектыў Палаца культуры – здзейсніў справу так, каб усё адпавядала мясцовым звычаям. Цешылі людзей скамарохі, гучалі прыгожыя песні, лунаў у паветры пах свежых бліноў і шашлыкоў, дзеці і моладзь спрабавалі свае сілы ў народных гульнях. Нават Ямеля на печцы прыехаў, каб павесяліць людзей.

А Бярозаўскі раённы цэнтр рамёстваў на сваёй выставе вярнуў той час, калі галоўнымі забаўлянкамі дзяцей былі не камп’ютарныя гульні і кітайскія цацкі, а драўляныя вырабы на пацеху. Майстры цэнтра прыклалі шмат старанняў, каб рухаліся і стукаліся лбамі пацешныя баранчыкі і вавёркі, спаравец у лодцы лавіў шчупака, а птушачкі-свістулькі здзіўлялі малых сваімі гукамі. Некаторыя вырабы ўпрыгожвала копія брамы картэзіянскага манастыра, а набыць можна было самабытныя рэчы, якія дадалі б гарадскому інтэр’еру мілыя сэрцу штрыхі этнаграфіі. Тут былі скарбонкі ў выглядзе старадаўніх прасаў і лямп, ключніцы з выявай сцяны сялянскай хаты, міні-гармонікі і іншыя вырабы. Шмат чаго можна было купіць, а многае і выйграць у латарэю. Таму большасць гасцей свята пастараліся праверыць сваю ўдачу, нямала было і тых, хто зарабіў прызы за перамогу ў гульнях.

Хораша было глядзець і на тое, што на свята прыходзілі цэлымі сем’ямі і пастараліся, каб як мага больш добрых уражанняў падараваць дзецям. Грэліся і гарачым чаем, і каля вогнішча, калі палілі пудзіла Зімы. Хоць і агрызалася яна яшчэ ў той дзень халодным снегам, ды пад вечар канчаткова адступіла. Відаць, адчула сілу добрых слоў і чароўных песень з вітаннем новай гаспадыні – Вясны-красны.

Разалія КАРПЕШ.

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

г. Белоозерск

Весело и зажигательно прошло народное гулянье в г. Белоозерске «Масленицу встречаем». Зима никак не могла согласиться, что в плане этого мероприятия стоял такой пункт, как «проводы зимы», и снова похозяйничала, щедро осыпав землю снегом. Но холодное ее дыхание горожан не испугало, тем более что звонкий призыв Скомороха: «Подходи, честной народ, всех веселый праздник ждет!» звал на площадку возле Дома культуры. 

Зрители смогли увидеть театрализованное представление с постановкой «Как теща привезла зятьев-иностранцев» в исполнении артистов народного молодежного экспериментального театра «Пигмалион» (руководители Ольга Водич и Наталья Червяковская). Покорила своим исполнением песен юная певица Лилия Шавкун. В восторге были зрители и от состязания силачей спортивного клуба «Факел». В поднятии гири не было равных Евгению Филипчуку, первые места по армрестлингу одержали Виктор Жукович и Максим Мощук. Азартными были «блинный поединок» и покорение столба с призами, а в метании валенка самыми ловкими оказались Сергей Калинкевич и Алина Брич.

Веселых розыгрышей для взрослых и детей было много. Дружно все встали в хоровод, когда сжигали чучело Зимы. Горячие аплодисменты были адресованы артистам народного клуба ветеранов «Подвиг», народного ансамбля народной песни «Пескаўскія весялухі», ансамбля народной песни «Квецень» Здитовского СДК, солистам Дома культуры.

Шла активная торговля блинами с разной начинкой, пирогами и шашлыками. А в целом всем, кто пришел на праздник, скучать не довелось, его организаторы каждому подарили много веселых впечатлений.

Валентина КИВАТЫЦКАЯ, г. Белоозерск.

Фото Вадима ГЕРМАНОВИЧА.

 

Оставьте свой комментарий