Массово-политическая газета Березовского района

Падарунак з Бярозы

79
Николай Синкевич,
12 июля 2017

3 ліпеня ў Брэсце ў рамках урачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі прайшоў фінал абласнога конкурсу сувеніраў «Берасцейскі падарунак».

На яго былі адабраны 40 найлепшых майстроў, у іх ліку і пяцёра з Бярозаўшчыны, якія прадстаўлялі раённы цэнтр рамёстваў і ДзЮСЭЦ: Аляксандр Пракапчук (намінацыя «Край запаведны»), Анжэла Пракапчук (намінацыя «Зямля Берасцейская – наша натхненне»), Надзея Сіліч (ткацтва), Аляксандр Лаўрыновіч (намінацыя «Край запаведны», прысвечаная аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны) і Наталля Ярмоцык (старадаўняе рамяство).

Па выніках выставы Наталля Ярмоцык заняла трэцяе месца, Аляксандр Лаўрыновіч – другое (на здымку). Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі. Таксама іх работы будуць выстаўлены ў брэсцкай сувенірнай краме на вул. Савецкай каля кінатэатра «Беларусь», такім чынам кожны пры жаданні можа звязацца з аўтарам і замовіць сабе ўпадабаную рэч.

Оставьте свой комментарий