Сайт находится в тестовом режиме
Культура Огни Белоозёрска

Слынны вучань Ніны Мацяш

05 Декабря 2017 260 0

У Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася цікавая пазнавальная сустрэча чытачоў з таленавітым паэтам, нашым земляком, нараджэнцам вёскі Рачыца С.І. Амяльчуком. Сяргей Іванавіч жыве ў Брэсце і працуе інжынерам на вядомым у нашай краіне прадпрыемстве «Брэстгазаапарат». А вось асабістая паэтычная творчасць,  з якой ён крочыць па жыцці, з’яўляецца неабходнай працай яго душы, яе голасам, які выказвае зацікаўленасць да ўсяго, што побач. У гэтым годзе паэт адзначыў свой 60-гадовы юбілей. А паэтычнае натхненне прыйшло да яго ў школьныя гады. Сёння ён сталы паэт, сябра Берасцейскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, укладальнік Берасцейскага літаратурнага альманаха «Жырандоля».

Чытайце падрабязней у выпуску «Маяка» ад 6 снежня.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
CAPTCHA