Массово-политическая газета Березовского района

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі Белаазёрска атрымаў чарговую ўзнагароду!

179
Нина Крукович,
14 декабря 2017

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі Белаазёрска атрымаў чарговую ўзнагароду! У гэты раз на рэспубліканскім конкурсе акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Дыплом І ступені Міністэрства адукацыі быў прысуджаны музею ў намінацыі “Літаратурная экспазіцыя”.

На конкурс кіраўнік музея Галіна Васільеўна Скарына прадста-віла справаздачу па выніках музейнай працы за апошнія два гады. Матэрыялы змяшчалі поўную характарыстыку музея па арганізацыі дзейнасці – пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай, экскурсійнай, грамадска-карыснай, адукацыйнай і інш.

Сярод крытэрыяў ацэнкі конкурсных работ значыліся сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялаў, эфектыўнасць і актуальнасць працы музея.

Асабліва ўразіла журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці нашай знакамітай паэткі Ніны Мацяш. Трэба адзначыць, што Галіна Скарына была адной з найлепшых сябровак Ніны, можа, таму настаўніцы і ўдалося стварыць у літаратурнай зале найбольш шчырую атмасферу – гэта заўважаюць усе наведвальнікі музея. Пэўна, адчулі гэта і члены журы – нават падчас завочнай экскурсіі.

Конкурс накіраваны на актывізацыю дзейнасці школьных літаратурных музеяў па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы, – каменціруе ўдзел у мерапрыемстве Галіна Васільеўна. – Музеі далучаюць моладзь да літаратурнай спадчыны, выхоўваюць любоў і цікавасць да творчасці славутых землякоў. Гэта вельмі важна – захаваць духоўную спадчыну малой радзімы.

Оставьте свой комментарий