Культура

Калектывы Дзіцячай школы мастацтваў г. Бярозы заваявалі абласныя ўзнагароды

01 Апреля 2020 2428 0

Березка оркестр.jpg

Чарговыя конкурсныя ўзнагароды заваявалі калектывы Дзіцячай школы мастацтваў г. Бярозы.

Узорны хор “Ветразь надзеі” стаў лаўрэатам ІІ ступені абласнога фестывалю-конкурсу “Гоман юнацтва”. Нашы ўдзельнікі пад кіраўніцтвам Таццяны Лысюк (акампаніятары – Ірына Курачкіна і Кацярына Іванейчык) трапілі ў старшую групу, дзе канкурыравалі з трынаццаццю хорамі са школ мастацтваў Брэсцкай вобласці. “Ветразь”, можна сказаць, даў паўканцэрта – прадставіў пяць кампазіцый. Журы ўзначальвала вядомы беларускі кампазітар, член Саюза кампазітараў Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Людміла Шлег.

Дыплом ІІ ступені атрымаў узорны аркестр народных інструментаў “Бярозка” (кіраўнік – Вікторыя Каштэлян, акампаніятары – Уладзіслаў Патрубейка, Галіна Бандарук, Ганна Шляхава, Юлія Лаўрэнчук) на абласным конкурсе інструментальных калектываў “Берасцейскі калейдаскоп”. Ацэньвалі выступоўцаў адзінаццаць прафесіяналаў пад старшынством выкладчыка Брэсцкага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы Людмілы Жабінскай.

У знак удзячнасці за працу для музыкантаў была арганізавана экскурсія па Брэсцкай крэпасці.

Ніна КРУКОВІЧ.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599