Сайт находится в тестовом режиме
Культура Огни Белоозёрска

Пакліканая спраўдзіць, квет і плод. 75-годдзю Ніны Мацяш прысвячаецца!

05 Октября 2018 1511 0

Адплылі з вераснёўскім цяплом чарговыя паэтычныя чытанні “Бабіна лета”, якія штогод дорыць Белаазёрску  імя і асоба таленавітай зямлячкі Ніны Мацяш. Але хочацца вяртацца да гэтага мерапрыемства зноў  і зноў.

Бібліятэка з імем паэткі парупілася зрабіць сёлетняе паэтычнае свята, азначанае 75-годдзем з дня нараджэння паэткі, сапраўды святланосным і радасным. Таму вечарына была прысвечана музычнай творчасці Ніны Мацяші, у якой паэтка таксама была таленавітая. Песні, створаныя самой паэткай, а таксама з музыкай іншых кампазітараў, якія склалі песні на яе вершы, прагучалі на музычна-паэтычнай вечарыне ў вялікай колькасці  і на высокім узроўні.

 Удзельнічаў у свяце  ўзорны ансамбль народнага танца “Журавінка”, выступленне якога было сапраўднай украсай і надало вечарыне святочны  дынамічны кірунак.

Вучні і настаўнікі белаазёрскай гімназіі прынялі ўдзел як вядучыя і чытальнікі. Дзякуючы іх працы ў зале была створана  атмасфера сардэчнасці і даверу, эмацыянальнага камфорту, духоўнага панітавання.

Канечне ж, такое шматпланавае мерапрыемства  адной бібліятэцы зрабіць не пад сілу. Таму да гэтай справы былі далучаны прадстаўнікі ўлады і культуры раёна, адукацыі, гандлю, прамысловасці, служыцелі Свята-Серафімаўскага храма г. Белаазёрска, індывідуальныя прадпрымальнікі,  жыхары горада, якія добраахвотна ўзялі на сябе частку гаспадарчых і творчых пытанняў, сярод якіх – вялікая радзіна Ніны Язэпаўны.

Урачыстасць адбылася яшчэ і таму, што ў залу на свята музыкі і паэзіі  Ніны Мацяш прыйшла выхаваная ўдзячная публіка, якую яднаў агульны ўзнёслы настрой, агульнае дыханне.

Усім вам, шаноўныя і дарагія аднадумцы і сатворцы, вялікая ўдзячнасць за шчырую дапамогу і прыклад ахвярнасці дзеля ўшанавання памяці Ніны Мацяш, дзеля выхавання нашай моладзі.

Тамара КУЗНЯЦОВА, загадчык Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш.

 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
CAPTCHA