Культура

Сталіца гумару і смеху - добрым людзям на пацеху, альбо Як у Спорава "Жарты" ладзілі

16 Июля 2019 2216 0

Репорт a.jpg

На два дні аграгарадку Спорава было наканавана стаць сапраўднай сталіцай гумару і смеху, гасцінна прымаць майстроў трапнага слова і вясёлых песень з усёй Брэстчыны на сёмым абласным фестывалі гумару “Спораўскія жарты”. Спецыяльныя шыльды і дзярж-аўтаінспектар, зроблены з цюкоў саломы, на перакрыжаванні дарог паказвалі напрамак, куды трэба кіравацца на свята. Ды на шляху шматлікіх гасцей паўставала мытня, дзе яе служакі з гумарам і стараннасцю праводзілі дагляд транспарту і нават палівалі вадой калёсы, каб не завезлі на фестываль ніякай “заразы”. Хутка выдавалі пропуск тым, хто расказваў трапны анекдот, а многія затрымліваліся каля стэнда з выставай артыкулаў газеты “Маяк” за ўсе гады правядзення фестывалю гумару.

1а.jpg

кардон.jpg

Урачыстае адкрыццё свята адбылося ў цэнтры Спорава. З прывітальнымі словамі да яго ўдзельнікаў і гасцей звярнуліся старшыня ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк і начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзеркоўская. 

Репорт 18.jpg

зд.jpg

Яны зазначылі, што “Спораўскія жарты”, дзякуючы сваёй адмысловасці і непаўторнасці, ужо шырока вядомы за межамі Брэстчыны, і выказалі падзяку Бярозаўскаму райвыканкаму за падтрымку развіцця самабытнасці і нацыянальнай культуры. Сімвала свята – карася – было даверана “вылавіць” старшыні Бярозаўскага райвыканкама Леаніду Мартынюку, і выява гэтай рыбы 2019 года заняла пачэснае месца сярод сваіх папярэднікаў за ўсе гады існавання фестывалю. 

1.jpg

Гасцей на Беларусі прынята вітаць караваем, а ў спораўскім краі ён асаблівы – рыбны. Раскруціць жа свята дазволіла спораўская полька, танцавальныя элементы якой беражліва захоўвае мясцовы люд, і яна ўнесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

2.jpg

Репорт 17.jpg

Урачыстае шэсце па галоўнай вуліцы ўзначаліла дэлегацыя гаспадароў – Бярозаўскага раёна. А для самых ганаровых гасцей – Леаніда Мартынюка і Сяргея Панасюка – быў пададзены тыпова спораўскі транспарт – лодка на калёсах, якая па асфальце і даставіла іх да галоўнай пляцоўкі на беразе Спораўскага возера. А па ім ужо рухаліся лодкі з копамі пахучага сена, у адной з іх спакойна стаяў конь – звычайная для Спорава з’ява і дзіўная для шматлікіх гасцей. 

3.jpg

4а.jpg

4.jpg

5.jpg

7.jpg

Репорт 15.jpg

На возеры быў запалены і агонь свята, а яго вядучая Ніна Пашкевіч, якой дапамагаў Аляксандр Чайчыц, прыехала на пажарнай машыне, пырскі вады якой асвяжылі публіку ў цёплы сонечны дзень і размачылі свята. 

Репорт 3.jpg

12.jpg

Першымі на сцэне выступалі бярозаўскія артысты і добра-такі насмяшылі людзей. А за імі свае таленты прадэманстравалі прадстаўнікі шматлікіх раёнаў вобласці. Над Споравам луналі народныя песні, гучалі адмысловыя жарты, дэманстраваліся  вясёлыя пастаноўкі з вясковага жыцця. Большасць артыстаў разыгрывалі сцэны сямейна-побытавых адносін: сварыліся суседкі, заляцаўся кум да кумы, жонкі крытыкавалі сваіх мужоў, а мужчыны скардзіліся на цешчаў.  Пры гэтым не забывалі пра адвечную сялянскую працу і жартавалі, што работа на агародзе – гэта і салярый, і трэнажорная зала, фітнэс і бомба вітамінаў. Са скарбонкі гумару самыя завадныя выканаўцы здабывалі ўсё новыя жарты, і не было ім канца. Новая хваля весялосці наступіла, калі на сцэну выйшлі сталічныя госці – зоркі беларускай эстрады на чале з Яўгенам Крыжаноўскім.

Репорт 10.jpg

Репорт 4.jpg

Репорт 7.jpg

Репорт 12.jpg

Репорт 8.jpg

На другі дзень працягвалася святочная праграма аматарскіх калектываў вобласці, прысвечаная Году малой радзімы. З нецярпеннем усе чакалі вынікаў фестывалю.

Найперш былі адзначаны пераможцы конкурсу на лепшы падворак у аг. Спорава, старшыня Бярозаўскага райвыканкама Леанід Мартынюк уручыў падарункі лепшым гаспадыням: Галіне Ротар, Таццяне Пашкевіч і Вользе Пліс. 

ма.jpg

мб.jpg

мв.jpg

Старшыня журы, дырэктар Пінскага драматычнага тэатра Аляксандр Мікалаевіч Лукашэнка зазначыў, што было вельмі нялёгка вызначыць пераможцаў сярод шматлікіх яркіх выступленняў, і падзякаваў усім  удзельнікам за іх шматгранны талент, захаванне народнага гумару і мясцовых традыцый. Дыпломы і спецыяльныя прызы фестывалю гумару былі ўручаны пераможцам у шасці намінацыях. Першае месца за лепшую гумарыстычную праграму раёна прысуджана Ляхавіцкаму раёну (на фота з сэлфі), другое – Івацэвіцкаму, а трэцяе – Драгічынскаму. Бярозаўскі раён узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені і спецыяльным прызам за лепшую праграму на аснове традыцый і захавання рэгіянальнага фальклору.

Репорт 14.jpg

лук.jpg

лях.jpg

Репорт.jpg

Репорт 1.jpg

На развітанне госці і гледачы фестывалю гумару атрымалі творчы падарунак ад народнага ансамбля народнай песні “Заранак” і лепшых калектываў вобласці. Чарговыя “Спораўскія жарты” пацвердзілі, што смех з’яўляецца лепшым лякарствам для здароўя, жыццё падаўжае і на добрыя справы натхняе, а яшчэ дазваляе беражліва захоўваць гронкі дасціпнага народнага гумару.   

Репорт 13.jpg

Репорт 5.jpg

9.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

IMG_0112.jpg

IMG_0140.jpg

IMG_9960.jpg

IMG_0029.jpg

IMG_7912.jpg

IMG_7904.jpg

IMG_8950.jpg

IMG_8928.jpg

IMG_8889.jpg

лиц.jpg

лиц2.jpg

лиц3.jpg

лиц4.jpg

лица1.jpg

лиц6.jpg

Репорт 2.jpg

лиц5.jpg

Репорт 19.jpg

Разалія КАРПЕШ.

Фота Сяргея БАБРОВА.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
CAPTCHA
Номер 53135599