Сайт находится в тестовом режиме
Образование

Восеньскі кірмаш у дзіцячым садку

14 Ноября 2018 1604 1

восеньски кирмаш 2.jpg

З якой хуткасцю бяжыць час! Змяняецца жыццё, але нязменнай застаецца памяць, якая дае сілы прыняць новае, не страціўшы пры гэтым духоўныя каштоўнасці, назапашаныя продкамі.

У ДУА “Яслі-сад №10 г. Бярозы” працягваецца рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

Прывіццё любові да малой радзімы – найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную і гераічную спадчыну свайго народа, інакш кажучы, уласныя карані і вытокі.

У яслях-садзе №10 г. Бярозы шмат увагі надаецца азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. Адно з пацвярджэн няў – “Восеньскі кірмаш”, які прайшоў нядаўна. Яго падрыхтавала музычны кіраўнік установы Вольга Сцяпанаўна Пазняк.

У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Такім святам стаў і наш “Кірмаш”.

восеньски кирмаш.jpg

У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Удзельнікі (выхавальнікі, хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і старшай груп) падчас усяго канцэрта гаварылі па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Не абышлося і без тэатральных пастановак: жартоўная сцэнка з Несцеркам, Лявонам і Лявоніхай, гандлярамі выклікала ўсмешкі гасцей.

восеньски кирмаш 3.jpg

Упрыгажэннем сталі цудоўныя нацыянальныя касцюмчыкі, у якія былі апрануты ўсе да аднаго дзеці са старшай групы. Асаблівую ўвагу на “Кірмашы” мела этнаграфічная выстава вырабаў майстроў Бярозаўскага раённага цэнтра рамёстваў: загадчыцы цэнтра Наталлі Іванаўны Кавалевіч, Анжэлы Вітальеўны Пракапчук і Аляксандра Аляксандравіча Лаўрыновіча. Гандаль цудоўнымі даматканымі ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі, абрусамі, шчэпавай птушкай і іншымі драўлянымі цацкамі ішоў жвава.

Свята атрымалася пазнаваль ным і вельмі эмацыянальным. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Спадзяёмся, што ўсё разумнае, добрае, вечнае, што мы, педагагічныя работнікі, пасеем у дзіцячых сэрцах, дасць плён. 

Таццяна РЭГЕС, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №10 г. Бярозы”.

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

Комментарии
1
Галина Сергеевна 28 Ноября 2018
Какие хорошие детки! Приятно, что подрастает патриотически воспитанное поколение.
Оставить комментарий
CAPTCHA