Общество

15 МАРТА – ДЕНЬ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

15 Марта 2016 805 0
Паважаныя жыхары Бярозаўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
 

Дзень Канстытуцыі – гэта не проста афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія адбываюцца ў нашай краіне.

Канстытуцыя новай Беларусі, прынятая 15 сакавіка 1994 года, увайшла ў наша жыццё як галоўны гарант грамадзянскіх правоў і свабод, стварыла ўсе неабходныя ўмовы для эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны, дзейнасці грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, рэлігійных канфесій. Канстытуцыя — гэта трывалы падмурак стабільнасці і згоды ў краіне.

Наш абавязак ведаць і дакладна выконваць усе закладзеныя ў Канстытуцыі нормы, толькі ў гэтым выпадку мы будзем жыць у вольнай краіне, а праца кожнага з нас стане ўкладам у стабільнае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, у развіццё нашай Бярозаўшчыны, яе сапраўднае і будучае.

У гэты ўрачысты дзень жадаем усім жыхарам раёна здароўя, шчасця, дабрабыту і аптымізму! Жадаем поспехаў ва ўсіх добрых справах на карысць нашай Бярозаўшчыны і нашай Беларусі!

Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Бярозаўскі раённы Савет дэпутатаў.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599