Общество

3 Лiпеня - Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь

03 Июля 2015 1140 0

Паважаныя жыхары Бярозаўшчыны! Ад усяго сэрца віншуем вас з галоўным святам нашай краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Рэспублікі – сапраўды ўсенароднае свята, якое асабліва ўзмацняе пачуццё гонару за нашу краіну. На шляху да незалежнасці народ Беларусі пераадолеў мноства выпрабаванняў, аднак дзякуючы нясхільнай мужнасці, стойкасці, працоўнаму подзвігу старэйшых пакаленняў здолеў адстаяць права самастойна вызначаць свой лёс і заняць годнае месца ў сусветнай супольнасці.

Незалежнасць сучаснай Беларусі – гэта вынік гераічнай Перамогі над нацызмам, святы летапіс воінскай славы і працоўнага подзвігу нашых продкаў у жорсткія часы 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Нізкі паклон і словы шчырай падзякі вам, дарагія ветэраны! Мы ніколі не забудзем, што менавіта вы, апаленыя страшным агнём вайны, не далі знішчыць наш народ. Вы заклалі для нас трывалы падмурак для мірных перамог сёння. І мы ўпэўнены, што менавіта мірная і квітнеючая Беларусь – самы лепшы помнік загінуўшым і жывым, хто ў жорсткіх бітвах абараніў яе незалежнасць.

Сёння, як ніколі, мы асабліва моцна павінны ўсведамляць меру адказнасці, якая ўскладзена на нас за лёс Айчыны. І трэба аддаць належнае: жыхары раёна робяць усё магчымае, каб мацнела і квітнела наша родная Беларусь. Усё лепшае, што ёсць у нашым раёне, – гэта найперш вынік працы яго жыхароў, згуртаванай каманды кіраўнікоў і спецыялістаў, карпатлівай працы ўсіх працаўнікоў Бярозаўскага краю, якія заслугоўваюць вялікай падзякі.

І сёння, калі перад нашым грамадствам і краінай стаяць новыя задачы, асновай іх ажыццяўлення з’яўляецца нашае адзінства. Таму ўсе таленты, новыя ідэі і штодзённая руплівая праца кожнага з нас павінны спрыяць далейшаму дабрабыту і сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай Беларусі і роднай Бярозаўшчыны. Дарагія бярозаўцы! Прыміце словы шчырай падзякі за ваш уклад у развіццё нашай Радзімы і пажаданні моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця, новых ідэй і распачынанняў!

Няхай у вашых сем’ях пануюць мір і згода! Са святам!

Старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта Ю.І. Наркевіч.

Старшыня Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў М.Р. Чыж.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599