Общество

“Дыя@блог” з Мікалаем Жуковічам

18 Января 2014 841 0
На Беларускім тэлебачанні новага канала “Беларусь 3” пачаліся цікавыя тэлеперадачы “ Дыя@ блог . Пра мову”, “Дыя@блог. Пра  літаратуру ”, “Дыя@блог. Пра вечнае” і інш.
 
Гасцямі дыялога пра мову становяцца людзі, якія пастаянна на працы і ў побыце размаўляюць па-беларуску. Таму вядомы журналіст, тэлевядучы і пісьменнік Навум Гальпяровіч і запрасіў на здыманне Міколу Васільевіча Жуковіча, дырэктара СШ № 1 г. Бярозы імя В.Х. Галаўко. У Навума Гальпяровіча ёсць свой інтэрнэтны блог naumgal.blog.tut.by, дзе падаюцца некаторыя звесткі пра будучага субяседніка тэлеперадачы “Дыя@блог. Пра мову”. Пра М.В. Жуковіча матэрыял называецца “Ад настаўніка роднай мовы да ўласнага роднага слова...” Наведвальнікі блога загадзя задаюць госцю пытанні, адказы на якія б хацелі пачуць у тэлеперадачы. Блогеры задалі дырэктару з Бярозы шэсць пытанняў.
Перадача “Дыя@блог. Пра мову” трансліруецца па панядзелках а 10.00 і 22.00 гадзінах. Тэлеперадача з удзелам М.В. Жуковіча адбудзецца прыкладна 3 лютага 2014 года. Пасля трансляцыі па тэлебачанні яе можна пабачыць і ў Інтэрнэце, набраўшы адрас youtube.by ці сказ у пошукавым акне «Яндэкса»: “Смотреть дыяблог пра мову”. Думаецца, што гледачам Бярозаўшчыны будзе цікава пабачыць і пачуць свайго земляка.

 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599