Общество

Дзіцячы часопіс – дзіцячаму дому

07 Декабря 2016 607 0
Напрыканцы сёлетняга лістапада часопіс “Бярозка” абвясціў дабрачынную акцыю “Падары «Бярозку» дзіцячаму дому”.
 
На абвестку пачалі прыходзіць лісты са “справаздачамі” і іншыя — з просьбай падказаць адрасы дзіцячых дамоў. Вось некаторыя з іх: Бараўляны, SOS-дзіцячая вёска, 223053 Мінская вобласць, Мінскі раён; Мінскі дзіцячы дом № 8 змешанага тыпу, 220116 Мінск, праспект Дзяржынскага, 81; Дзіцячы дом № 7 “Сем Я” Мінска, 220024 Мінск, вуліца Кіжаватава, 68; Дзіцячая вёска Вытокі, сірочы прытулак, 223053 Мінская вобласць, Мінскі раён, пасёлак Вопытны, вуліца Лагерная, На Брэстчыне гэт Кобрынская дзіцячая вёска, 225804, г. Кобрын, вул. Спартыўная, 138, тэл. 8-01642-4 04 60, 4 19 76, 2 25 22; Кобрынскі дзіцячы дом агульнага тыпу для дзяцей дашкольнага ўзросту, 225304, Брэсцкая вобл., г. Кобрын, вул. Спартыўная, 59, тэл.: 8 (016-42) 213-50, 268-87; Брэсцкі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр, 224020, г. Брэст, вул. Я. Купалы, 20/1,  тэл. 8-0162-44 38 72, 42 33 04. Яшчэ лепш рабіць падпіску на дзіцячыя дамы па месцы жыхарства. У органах мясцовай улады адрасы ёсць. 
 
Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс “Бярозка” не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны). Дзякуй за добрую душу!
 
Але і гэта яшчэ не ўсё. Пакуль пісалася заметка пра акцыю, вымалявалася яшчэ адно маштабнае мерапрыемства – акцыя код “Маладосці”. У звароце да чытачоў гаворыцца: “Кніжнасць і майстэрства слова заўжды ўспрымалася чалавекам як нешта загадкавае. Уменне ж друкаваць (а не перапісваць) кнігі і ўвогуле падавалася магічным. А дзе загадкі і магія – там і тайнапіс, каб веды не патрапілі да нявартых. Праз увесь 2017 год, юбілейны для кнігадрукавання (паўвеку ад Францыска Скарыны! – А.К.), “М”ы (літара “М” азначае “Маладосць” – А.К.) будзем стасавацца з табою, шаноўны чытач, з дапамогай таемнага шыфру. Звяртай пільную ўвагу на вокладку рубрыкі “Варштат” – і, магчыма, нешта там заўважыш.
 
Па кавалачку, па дробачцы “М”ы будзем дзяліцца з табой старадаўняй мудрасцю. Не згубі нашы падказкі – збірай усе нумары, спалучай кавалкі мазаікі, каб у снежні 2017-га раскрыць грандыёзную таямніцу. Каб разгадаць загадкавы “Код “Маладосці”. Гэта дадатковая прычына №1 паспяшацца на пошту, каб выпісаць “Маладосць”.
 
Яшчэ раз пра конкурсныя ўмовы: са студзеня па лістапад 2017 года на вокладцы праекта “Варштат” у нашым часопісе будуць з’яўляцца таямнічыя знакі. Літары. Тайнапіс. 
Магчыма (ёсць такая верагоднасць), усё гэта – часткі нейкага тэксту. Або тэкстаў. Якіх – трэба будзе вынайсці табе. І не проста вынайсці, расчытаўшы прапанаванае паведамленне, але і зразумець, якое слова ў выкарыстаным намі шыфры з’яўляецца кодавым.
 
З расшыфроўкай лепей паспяшацца, таму што час на рашэнне загадкі абмежаваны: у снежаньскім нумары за наступны год будзе надрукаваны арыгінальны тэкст з каментарыем прафесійнага крыптографа. Таму лісты з адгадкай чакаюцца не пазней за 1 снежня 2017 года.
 
Чаму варта спяшацца? Таму, што траім пераможцам “М”ы абяцаем папраўдзе раскошныя прызы ад “Маладосці” і прафесійнага крыптографа-кансультанта. Прызы, вартыя высокіх інтэлектуальных здольнасцей.”
 
Прыміце і Вы ўдзел! Няхай Берасцейшчына ў чарговы раз атрымае перамогу ў чарговым рэсубліканскім конкурсе. Як кажуць: “Праз церні – да зорак!”
 
Анатоль КРЭЙДЗІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
 
Фотаздымак: zviazda.by

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599