Общество

«Фішкай» стала юшка

25 Августа 2014 264 0
     Стала добрай традыцыяй на тэрыторыі Здзітаўскага сельсавета праводзіць святы вёсак. Яны ўжо адбыліся ў Шыліне, Здзітаве, Углянах, а ў мінулую нядзелю і ў вёсцы Шылінок.
 
     На свята сабраліся не толькі пенсіянеры, якія і складаюць большую частку жыхароў вёскі, але і іх дзеці – прыехалі падтрымаць бацькоў.
     Сардэчна павіншавала прысутных старшыня сельвыканкама Л.В. Эсанава (а менавіта яна ўнесла вялікі ўклад у правядзенне такіх святаў у сельсавеце), уручыла памятныя падарункі народным умельцам В.І. Кашцялян, Г.А. Жук і В.І. Кныш. Жанчыны не толькі самі вышываюць, але і стараюцца перадаць сваё ўменне дзецям і ўнукам. 
     Святочную атмасферу падтрымалі самадзейныя артысты Светацкага СДК, пад іх спевы самыя няўрымслівыя гледачы нават кінуліся ў танцы. Ну а «фішкай» свята стала прыгатаванне юшкі. А гатаваў яе – адмыслова, з кропчыкам і духмянымі прыправамі – М.У. Чыж, а яго жонка – стараста вёскі М.Я. Чыж – гасцінна частавала гэтай смачнай стравай аднавяскоўцаў і гасцей свята.
 
Тамара ВЯРЦЕЙКА. 
в. Навасёлкі.
 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599