Общество

Ганаруся табою, мая Радзіма!

03 Июля 2016 2822 0

Любоў да краіны пачынаецца з малой радзімы

Можна што ёсць моцы крычаць пра любоў да роднай зямлі, і палец аб палец не ўдарыць для яе дабрабыту. А можна ціха чыніць важную справу, каб праславіць імя яе. Як, напрыклад, гэта робяць стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, выпускніца Стрыгінскай сярэдняй школы Таццяна Даміно і яе настаўніца Ірына Пабожная.

Разам яны склалі інтэрактыўную карту Бярозаўскага раёна, якая расказвае пра геаграфію, гісторыю і архітэктуру нашага краю. Тэматычныя слаі, сярод якіх “Імі ганарыцца Бярозаўшчына”, “Памятныя месцы і славутасці Бярозаўскага раёна” і іншыя, нанесены на карту ў дадатку Google Maps. Што можа даць для Бярозаўшчыны гэта карта? Прывабіць турыстаў, хай сабе і завочных, падказаць зацікаўленым пра экскурсійныя маршруты і, калі мысліць маштабна, нават прыцягнуць новыя інвестыцыі!

– Карыстальнікі, асабліва з іншай мясцовасці, атрымаюць уяўленне аб непаўторнасці і ўнікальнасці нашай зямлі, ацэняць ролю і месца, якое займае наш раён у вобласці і рэспубліцы, – дапаўняе Ірына. – Практычная значнасць працы складаецца ў тым, што створаная карта стане адной з крыніц атрымання дадатковых ведаў для навучэнцаў адукацыйных устаноў раёна, дапаможа развіць цікавасць да краязнаўства. А нам ёсць чым ганарыцца!

Ніна КРУКОВІЧ.

З нецярплівасцю  чакаем!

За што я люблю сваю Бярозу? Адказ просты – без роздуму і разважанняў: за тое, што гэта горад майго юнацтва, тут мая сям’я, сябры, аднакласнікі. Усё проста: я тут жыву і працую. І для гэтай любові не трэба нічога адметнага ці значымага.

А вось гонар за свой горад, сваю Бярозаўшчыну – гэта ўжо абдуманае пачуццё. Прадмет майго гонару – гэта і багатая гісторыя, і ўнікальныя архітэктурныя помнікі (сядзіба графа Пуслоўскага, Картузіянская брама), а таксама “Здзітаўская абарона”, іншыя помнікі воінам-героям. Але сёння хочацца сказаць пра вельмі важную, на мой погляд, тэндэнцыю: з’яўляюцца аб’екты, якія не нясуць матэрыяльнага прыбытку, а ўпрыгожваюць наш горад, надаючы яму асаблівую эстэтыку: духоўна-патрыятычны комплекс, сонечны гадзіннік і г.д. Робіцца ўсё для якаснага адпачынку насельніцтва. Ужо пачаў працу мадэрнізаваны кінатэатр, а цяпер усе мы з нецярплівасцю чакаем адкрыцця новага Дома культуры!

Квітней, родны край, у незалежнай краіне!

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, дырэктар Бярозаўскага гарадскога дома культуры.

Новорожденному – вышиванка

Ко Дню Независимости Республики Беларусь прошла республиканская акция ОО «БРСМ» «Подари новорожденному вышиванку».

29 июня первый секретарь Березовского РК ОО «БРСМ» Наталья Голуб и бухгалтер Оксана Зданович вместе с главным врачом Березовской ЦРБ им. Э.Э. Вержбицкого Нелли Малейтиной посетили родильное отделение. Они поздравили двух мам – Александру Леоненко и Татьяну Веришко, у которых накануне, 28 июня, появились малыши. Поздравления дополнили подарочные наборы изделий с белорусскими национальными узорами.

«Вышиванка – это не только патриотично, но и модно, стильно среди людей всех возрастов, в том числе молодежи. Используя вышиванку в повседневной жизни, мы выражаем свою национальную и гражданскую позицию, культурную образованность и духовное сознание, подчеркиваем единство и сплоченность белорусского народа», – прокомментировала суть акции Наталья Голуб.

Николай СИНКЕВИЧ.

Няма нічога даражэй

Юрый Бруйла, кіраўнік вытворчага участка №1 ААТСпорава”:

– З шумнага і мітуслівага Мінска, дзе я вучыўся ў Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, заўсёды з вялікай радасцю спяшаўся на радзіму. Хоць і нарадзіўся ў г. Бярозе, але жыць марыў толькі ў вёсцы. З дзяцінства хацеў звязаць свой лёс, як і бацька, з тэхнікай. Скончыў Пружанскі каледж, затым атрымаў вышэйшую інжынерную адукацыю. Ганаруся тым, што працую ў сельскай гаспадарцы, напачатку мне даверылі кіраваць участкам №2 у Здзітаве, а затым зона адказнасці пашырылася. Стараюся з павагай адносіцца да людзей, многія з якіх дзясяткі гадоў аддалі вытворчасці, прыслухоўваюся да іх слушных парад.  

На сваёй Радзіме ўсё здаецца найлепшым, і як радасна на душы, калі людзі, што прыязджаюць да нас з іншых гарадоў і краін, захапляюцца прыгажосцю нашых вёсак і гарадоў, бачаць, з якой павагай мы адносімся да сваёй гісторыі, шануем нацыянальную культуру, зберагаем традыцыі! Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, бо жывуць на Бярозаўшчыне шчырыя працавітыя людзі, якія не шкадуюць сіл дзеля росквіту роднай зямлі. Таму нездарма прадукцыя нашага раёна пастаўляецца ў розныя краіны свету.

На сяле пачынаецца самая адказная пара – уборка ўраджаю, і я мару пра тое, каб ніва шчыра аддзячыла хлебаробам за іх працу і наша “Спорава”, а таксама ўвесь Бярозаўскі раён зноў былі лепшымі ў вобласці і краіне.

О спорт, ты – мир!

…Мир побед, спортивной страсти и гордости за свою малую родину, за свою страну. Именно так считает директор физкультурно-спортивного клуба «Кречет» Александр Толкацевич.

«Приятно, когда звучит гимн Республики Беларусь у нас на районных и областных соревнованиях, когда побеждают спортсмены – выходцы из Березовщины. Я горжусь земляками, которые носят майки национальной сборной: баскетболист Виталий Лютыч, велогонщица Алена Омелюсик. Уверен, что наша Алена и в Рио-де-Жанейро не затеряется. А посмотрите, сколько видов спорта пропагандируется в Березовском районе – более 30! И это еще не предел. Спортивные площадки, футбольные поля, теннисные корты… Массового спорта у нас предостаточно. Уверен, что все и с Ледовой ареной наладится, да и футбольную команду мастеров мы возродим. Я оптимист.

И здорово, что Беларусь можно назвать спортивной державой. Да и Глава государства у нас серьезно дружит со спортом, переживает за белорусских спортсменов. Так что вместе к новым победам: от пьедестала почета на районных соревнованиях до возвышения на подиуме под звуки Государственного гимна Республики Беларусь на международных стартах».

Денис ПОЗНЯКОВ.

Прыгажосць ствараем самі

Свой родны горад я люблю найперш за тое, што ён прыгожы, утульны і дагледжаны. Прыемна, што магу запрасіць сюды сяброў, якія будуць у захапленні ад чысціні і парадку на нашых вуліцах, ад прыгожых куточкаў з адмысловым кветкавым аздабленнем і адметнасцю малых архітэктурных форм.

Кожны раз адзначаеш у вобліку горада нешта новае. На крылах самалёта, што ўстаноўлены на перакрыжаванні вуліц каля Паўночнага гарадка, так і хочацца падняцца ў неба. Напэўна, кожны марыць жыць у такім прыгожым доме, які за кароткі час вырас на вуліцы Піянерскай і вельмі ўпрыгожыў яе. А шматпавярховыя і індывідуальныя дамы будуюцца і ў іншых месцах горада, дорачы яму маладосць.

Але чысты горад – гэта горад, які мы ствараем самі. Чысціню і парадак на яго вуліцах і дваравых тэрыторыях наводзяць не толькі працаўнікі ЖКГ, але і самі грамадзяне. Вельмі радуе, што з кожным годам у Бярозе ўсё больш прыгожа аздобленых сядзіб, пад’ездаў і балконаў, утульных лавачак, дзе можна пасядзець і пагутарыць з сябрамі. Я вельмі ганаруся, што нарадзілася і вырасла тут, што родны горад у чарговы раз стаў пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.         

Анастасія БЛЫШЧЫК, студэнтка II курса Інстытута журналістыкі.

Усё ў нашых руках

Ганна ТРУШэканаміст ААТБярозаўскі камбікормавы завод”:

– У г. Бярозу я прыехала следам за мужам, які працуе ў ААТ “Бярозабудматэрыялы”. Вельмі задаволена, што мне пашанцавала трапіць у такі цудоўны калектыў, як наш камбікормавы завод. Як эканаміста мяне найперш радуе тое, што наша прадпрыемства перспектыўнае, яно дынамічна развіваецца і паказвае прыклад стабільнасці вытворчасці і працоўных поспехаў. Лепшым сведчаннем дасягненняў калектыву стала тое, што наш завод занесены на абласную Дошку гонару. Я адразу адчула, з якой радасцю тут прымаюць моладзь, даюць магчымасць ралізаваць веды, атрыманыя ў навучальных установах, а таксама цікава праводзіць вольны час. Былі ўважліва заслуханы мае ініцыятывы па аб’яднанні маладых працаўнікоў і створаны савет моладзі, які даверылі ўзначаліць мне.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства робяць усё магчымае для таго, каб мы маглі цікава праводзіць вольны час. Вельмі многа ўражанняў засталося пасля  паездак у музей Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінск,  у Полацк, Віцебск, Нясвіж, Мір і іншыя славутыя мясціны роднай Беларусі. Хачу зазначыць, што ўсё знаходзіцца ў нашых руках: як чалавек пабудуе сваё жыццё, пра што марыць, якія ставіць перад сабой мэты, тое абавязкова збудзецца.

Я вырасла ў вёсцы Дзеткавічы суседняга Драгічынскага раёна, але ўсёй душой палюбіла Бярозаўскі край, дзе  шануюць  сваю гісторыю і робяць усё магчымае для шчаслівай будучыні.

Сто баллов по русскому!

Когда ты учишь-учишь-учишь и в результате получаешь круглую «сотку» на централизованном тестировании – это ли не лучшая награда за свой труд? Выпускница Огородниковской средней школы, золотая медалистка Лиза Медведь не скрывает радости: покоренный на сто процентов русский язык создал хороший задел для ее благополучного поступления в вуз.

Лиза уже становилась героем «маяковских» публикаций как победитель олимпиад по различным предметам. Девушка с волевым характером ставит перед собой конкретные цели и добивается их в том числе благодаря большому трудолюбию. Кроме русского, сдавала тестирование по математике и немецкому языку и планирует связать свою профессию с экономикой. А победу по русскому языку разделяет со школьным учителем и репетитором.

– Думаю, если хорошо учиться, в нашей стране можно получить достойное образование, – размышляет Лиза. – Но надеяться только на государство не стоит: если ученик или студент не выкладываются сполна в учебе и получают некачественные знания, то кто в этом виноват? Уж точно не образовательная система!

Поздравляем, Елизавета! Твой успех золотым звоном ляжет в копилку достижений образования Березовщины!

Нина КРУКОВИЧ.

Дом, милый дом

Построить дом, посадить дерево, вырастить сына... Кажется, такие прописные истины, знакомые каждому из нас. Но как замечательно, когда мужчина достигает этого! Такие чувства переживают в настоящее время Геннадий Слесарчук, специалист дополнительного офиса отделения «Банк ВТБ «Беларусь» вместе с супругой Светланой, работницей Березовской центральной районной больницы.

– Да, совсем недавно мы построили свой собственный дом, наш милый дом, и День Независимости будем встречать под своей крышей, – рассказывает Геннадий. – Сын и дочь у меня подрастают, деревьев я уже посадил не один десяток. Замечательно, что у нас нет проблем с получением земельных участков. И судя по тому, как люди строятся в квартале индивидуальной жилой застройки Кольцевая и Промышленная, райцентр будет прирастать красивыми частными домами. Надеюсь, что там будет развиваться и инфраструктура. Береза во многом преобразилась в последнее время, и жить здесь комфортно, как, впрочем,  и в любом другом уголке Беларуси. А что еще нам нужно? Дом, семья, работа и мирное небо над головой – все это есть у белорусов.

Генрих УСПЕНСКИЙ.

Комфортно, надежно, выгодно

Те, кто не был в Березе хотя бы пять лет, не устают восхищаться красотой ее преображенного облика, которому город обязан прежде всего ГУПП «Березовское ЖКХ». Мы говорим предприятию под руководством В.В. Климчука «спасибо» и гордимся красотой нашего города. А чем гордятся сами коммунальники? Как выяснилось, перспективным направлением своей деятельности – обновленной прачечной и вновь открытой химчисткой на площадях присоединенного РКБО!

Для гордости есть все основания: на вложенные бюджетные средства проведена полномасштабная модернизация, закуплено современное оборудование. Принимая решение оборудовать химчистку по полному циклу, генеральный директор ГУПП «Березовское ЖКХ» В.В. Климчук вместе со специалистами просчитали будущую непрофильную выгоду для предприятия и сэкономили: сегодня на потраченные тогда деньги можно приобрести одну стиральную машину.

С полной нагрузкой работают два цеха прачечной, один из которых предприятие построило собственными силами. Изучив рынок, взялись за стирку больничного белья и сегодня уверенно занимают эту нишу не только в районе, но и в медицинских учреждениях Брестчины. Неукоснительное соблюдение требований главного санитарного врача республики: использование высокопроизводительного оборудования – барьерной итальянской машины «Инесса», сушильных машин и гладильного каландера, отлаженный техпроцесс с использованием моющих средств производства Германии, культура расфасовки и, как следствие, качество стирки – все это позволяет предприятию выигрывать все новые тендеры, расширяя географию деятельности и повышая выгоду. С приобретением новых машин вдвое возрастет и производительность труда.

Сегодня 12 операторов прачечного оборудования  (на снимке: Ирина Кныш, Татьяна Куль и Татьяна Голенко) в общей сложности стирают в месяц 32 тонны  больничного и «гражданского» белья.

Особую гордость в коллективе предприятия испытывают с связи с открытием химчистки. Сертификат получили сразу, удивив строгих пожарных и специалистов санитарной службы безукоризненным состоянием объекта. Качество чистки – вещи выглядят как только что из магазина – достигается на стыке использования классного оборудования – машины для сухой чистки «Вязьма», работающей на основе перхлорэтилена, аквачистки, пароманекена и гладильного станка на паровой подушке, упаковочной машины, а также немецких препаратов.

Самоокупаемость предприятия, приемлемые для клиентов сроки исполнения заказов и стоимость услуг, профессиональный приветливый персонал – залог расширения данной сферы деятельности предприятия и, что самое главное, повышения комфортности жизни жителей района.

Маргарита ГОРОВАЯ.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599