Общество

Купалле ў Песках

18 Июля 2016 689 0

У ноч з 6 на 7 ліпеня амаль ва ўсіх вёсках і гарадах Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаўКупалле. Не стаў выключэннем і аграгарадок Пескі. Свята  Купалле  прайшло тут каля вадаёма на вуліцы Савецкай.

Нягледзячы на даволі халоднае надвор’е,  Купалле сабрала шмат гледачоў. Сустракалі гасцей дзяўчаты-вядучыя ў вянках і прыгожым народным убранні: старажытных кашулях нашай мясцовасці – экспанатах з Вайцяшынскага музея сялянскага побыту. Тут жа праз загадкі прапаноўвалі набыць купальскія вянкі, якія напрыканцы свята дзяўчаты праз варажбу пускалі на ваду. Затым наведвальнікаў імпрэзы чакала запальванне купальскага вогнішча. Гэта быў вельмі яскравы момант, бо праз харэаграфічную стылізаваную замалёўку дзяўчаты з танцавальнага калектыву “Расінка” запрасілі ўсіх гледачоў у карагод вакол кастра. Не менш цікавымі былі гумарыстычная латарэя, гульні, пошукі папараць-кветкі, дыскатэка. На сцэне ішла канцэртная праграма Пескаўскага СДК і навучэнак Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Вольга КАРПОВІЧ, мастацкі кіраўнік Пескаўскага СДК.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599