Общество

Любі і патрабуй

19 Февраля 2014 319 0

     На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама падведзены вынікі работы за 2013 год і зацверджаны план на год бягучы.

     За мінулы год праведзена 23 пася-джэнні, на якіх разгледжана 446 матэрыялаў у адносінах да непаўналетніх і іх бацькоў. У раёне наладжана сістэма работы па рэалізацыі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, ажыццяўляюцца комплексныя меры па выяўленню і спыненню выпадкаў уцягвання непаўналетніх ва ўчыненне правапарушэнняў, праводзіцца значны аб’ём мерапрыемстваў па забеспячэнню абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.
     Асноўны паказчык, па якім неабходна меркаваць аб рабоце, такі: за 2013 год колькасць злачынстваў, што здзейснілі  непаўналетнія, скарацілася з 18 да 16 (гэта самы нізкі паказчык за апошнія 10 гадоў), правапарушэнняў – з 249 да 187 (дакладныя дадзеныя прыведзены ў раздзеле “Моладзь/ Камісія па справах непаўналетніх” афіцыйнага сайта Бярозаўскага райвыканкама www.bereza.gov.by). 
     Яшчэ адзін важны напрамак работы камісіі – выяўленне сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, і дзяцей, якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Так, па дадзеных на 1 студзеня 2014 года 85 дзяцей з 50 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 15 дзецям з 9 сем’яў патрабавалася  абарона, і яны змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне (у 2012 г. 26 дзяцей з 14 сем’ яў). Аб эфектыўнасці праводзімай з бацькамі прафілактычнай работы сведчыць тое, што ў 2013 годзе двое (у 2012 г. – 0) бацькоў адноўлены ў правах у адносінах да пяці дзетак.
     Выступаючыя ўзнімалі такую вострую праблему, як алкагалізацыя насельніцтва. Цяжка гаварыць пра барацьбу з п’янствам і прафілактыку сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей, сям’і, калі рэклама піва займае асноўнае месца ў вячэрнім эфіры тэлебачання. У цяперашні час асаблівую заклапочанасць выклікае і праблема распаўсюджвання сярод непаўналетніх і моладзі курыльных сумесяў, у складзе якіх утрымліваюцца асабліва небяспечныя наркатычныя рэчывы, так званы «спайс». Найбольшыя маштабы гэтая праблема набыла ў г. Белаазёрску. Толькі за апошнія некалькі месяцаў 2013 года супрацоўнікамі міліцыі выяўлена пяць фактаў незаконнага абароту гэтага рэчыва ў горадзе, у тым ліку сярод непаўналетніх.
     Паважаныя дарослыя! Будучыня нашых дзяцей залежыць ад нас! Будзьце клапатлівымі бацькамі, паказвайце і кажыце дзецям, што вы іх любіце. У той жа час уважліва сачыце за падлеткам, яго фізічным станам, настроем, цікаўцеся яго баўленнем часу і асяроддзем. Своечасовае ўмяшанне дарослага важна таму, што падлеткі ў сілу псіхалагічных асаблівасцей гэтага ўзросту жывуць па прынцыпу “тут і цяпер” і не схільныя разважаць пра будучыню.

Ірына ЯРМАШУК,
намеснік старшыні камісіі
па справах непаўналетніх райвыканкама.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599