Общество

Наперад, у будучыню!

03 Июля 2016 611 0

Радзіма. НезалежнасцьКожны з нас укладае ў гэтыя словы штосьці сваё, роднае і блізкае. Але ўсіх нас у Дзень Незалежнасці яднае пачуццё гонару за Бярозаўскі край, за Брэстчыну, за Рэспубліку Беларусь. Мы любім сваю Радзіму, мы ёю ганарымся. Мы жывём у мірнай краіне з прыгожымі краявідамі, з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. У нас дружалюбны і вельмі гасцінны народ. Гэта было, ёсць і будзе. Так, пэўныя складанасці ў эканоміцы існуюць, але ў каго іх зараз няма? І што гэтыя цяжкасці, якія наш працавіты народ усё адно пераадолее, у параўнанні з войнамі і тэрарызмам, дзе гінуць тысячы людзей? Дзякуй богу, у нас такога няма. Прыемна, што пад сінім небам Беларусі стабільна развіваецца і Бярозаўшчына. І кожны з нас штодзённай працай уносіць свой пасільны ўклад у развіццё нашага раёна.

З Днём Рэспублікі, Бярозаўшчына! З Днём Незалежнасці, землякі! І толькі наперад, у будучыню! 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599