Общество

Наша неба – для сонца, наша поле – для хлеба

22 Июля 2015 703 0

Бярозаўшчына ўрачыста адзначыла 71-ю гадавіну з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў мінулую нядзелю на мемарыяльным комплексе «Здзітаўская абарона», на тым рубяжы, дзе ўвекавечаны подзвіг партызан, якія смела адбівалі варожыя атакі на працягу дзевяці дзён і засталіся непераможнымі.

Яшчэ перад пачаткам мітынгу сардэчна вітаў ветэ­ранаў Вялікай Айчыннай вай­ны – галоўных герояў свята старшыня Бярозаўскага рай­выканкама Ю.І. Наркевіч (на здымку). А ў сваім віншаваль­ным слове Юрый Іосіфавіч адзначыў:

– Больш за70 год аддзяля­юць нас ад падзеі, што ўвай­шла ў гісторыю як стратэгіч­ная аперацыя «Баграціён», якая не толькі прынесла свабоду на беларускую зям­лю, але і стварыла ўмовы для вызвалення многіх краін Еўропы. У раёне і побач з яго межамі дзейнічала 20 пар­тызанскіх атрадаў, якія вялі актыўную барацьбу ў тыле ворага. Жыхары Здзітава і Спорава вельмі ганарацца тым, што побач з іх мясцінамі быў размешчаны штаб Брэсц­кага партызанскага злучэння. А Здзітаўская абарона ўвай­шла гераічнай старонкай ў гісторыю партызанскай вай­ны на Беларусі.

З пачуццём вялікай уд­зячнасці я звяртаюся да нашых паважаных ветэра­наў, якія адстаялі Айчыну ў жорсткіх баях і стварылі той падмурак, на якім будуецца наша сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сардэчна вітаю працаўнікоў бярозаўскага краю, хто самааддана працуе над тым, каб больш багатай і прыгожай была наша родная зямля.

Старшыня райвыканкама ўручыў грамату Брэсцкага абласнога савета Беларуска­га грамадскага аб’яднання ветэранаў старшыні пярвіч­най ветэранскай арганізацыі Спораўскага сельсавета І.П. Чайчыцу. Так высока ад­значана праца ветэранаў у аглядзе-конкурсе на лепшую ветэранскую арганізацыю вобласці. Іван Паўлавіч у сваю чаргу адзначыў, што шмат зроблена па ўшана­ванні памяці герояў вайны, у бібліятэцы сабраны больш за 80 фотаздымкаў яе ўдзель­нікаў, а ў новае выданне кнігі «Памяць» унесены прозвішчы дзевяці загінуўшых землякоў. Кожнаму з ветэранаў гэтае выданне было ўручана ў якас­ці падарунка.

З прывітальным словам да ветэранаў і гасцей свята звяр­нуўся прадстаўнік дэлегацыі Івацэвіцкага раёна І.А. Тара­севіч. Іван Адамавіч асабліва адзначыў гераічныя дзеянні атрада П.В. Пранягіна, пад кіраўніцтвам якога былі разгромлены моцна ўмацаваныя фашысцкія гарнізоны.

Мінутай маўчання была ўшанавана памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прагучалі гукі ва­еннага салюту. Да помніка героям Здзітаўскай аба­роны былі ўскладзены гірлянда славы, вянкі і кветкі ад мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў Бярозаўшчыны.

А канцэрт-рэквіем «Зямля мая, ты для мяне як дзіва» быў пададзены так, што да гледачоў на фоне фрагментаў аба­рончых умацаванняў Здзітаўскай абароны выйшлі героі многіх вядомых ва­енных песень. Гэта адзін з тых абаронцаў, хто за­стаўся жывы на безымен­най высаце; маці, якая чакае з вайны свайго сына; кінамеханік, што прывёз у вёску кінахроніку; быццам з п’едэстала сышоў невядомы салдат... Людзі плакалі, слу­хаючы іх пранікнёныя словы і мелодыі добра вядомых песень.

Прадоўжылася мера­прыемства па традыцыі ва ўрочышчы «Дубкі», дзе ад­былося народнае гулянне «Мой край, звіні ад песень». Тут працавалі гандлёвыя кропкі і забаўляльныя атрак­цыёны. Адбыліся святочны канцэрт і спартыўна-маса­выя мерапрыемствы.

Свята пакінула добры след у душах тых, хто пе­ражыў вайну, хто ведае пра яе з кінафільмаў і кніг, расказаў дзядуль і бабуль, і самых юных жыхароў раё­на, якім несці далей славу і гонар гераічнай і працавітай бярозаўскай зямлі.

Фота аўтара.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599