Общество

Шчадроўскі вечарок

19 Января 2017 306 0

У шчадроўскі вечар да жыхароў вёскі Лукомер завіталі ўдзельнікі народнага хору народнай песні філіяла №5 Малецкі СДК, каб павіншаваць з Новым годам, каляднымі святамі.

Гасцінна расчыняліся дзверы для самадзейных артыстаў, а яны ў сваю чаргу радавалі гаспадароў песнямі, жадалі здароўя, шчасця і дабрабыту. А гарэзлівая каза выпрошвала пачастункі.

Для народнага хору стала традыцыяй віншаваць жыхароў сваёй мясцовасці з такімі радаснымі і светлымі святамі.

Таццяна ШОПІК, мастацкі кіраўнік філіяла №5 Малецкі СДК.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599