Общество

Шчасце тут нарадзіцца і жыць

30 Октября 2015 959 0

Прайшло свята невялікай, але вельмі прыгожай вёскі Высокае. Свята для жыхароў i пра жыхароў. Вельмі ўзрушыла тое, што пачалося яно ўспамінамі i словамі падзякі аднавяскоўцам, якія змагаліся i загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі ix памяць. Дзеці i дарослыя ўсклалі кветкі да помніка. А потым на імправізаваную сцэну запрасілі старэйшых жыхароў вёскі, якім больш за 80 гадоў, a такix у нас 10 чалавек. Самаму старэйшаму – ветэрану вайны Уладзіміру Гаўрылавічу Качыне – 96 гадоў. Шмат цёплых слоў было сказана кожнаму жыхару, чалавеку-працаўніку: настаўнікам i паштальёнам, паляводам i даяркам, трактарыстам i камбайнерам. Дзякуй ім за прыклад працавітасці i стараннасці.

Прыемна было вітаць сямейныя пары Мікіціч Вольгі Васільеўны і Івана Андрэевіча, Проц Вольгі Мікалаеўны i Івана Сцяпанавіча, якія шмат гадоў ідуць па жыцці разам, дапамагаючы адзін аднаму. А сярэбраным юбілярам – Проц Анатолю i Людміле – усе радасна крычалі: «Горка!» Дзякуючы спонсарам: дырэктару ААТ «Бярозаўская МТС» А.М. Талсцяку, начальніку аддзела адукацыі, спорту i турызму райвыканкама Т.П. Бранько i старшыні райкома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С.Я. Фамюк, намесніку дырэктара Бярозаўскай ДРЭС А.В. Процу, дырэктару Спораўскага заказніка В.М. Пратасевічу, галоўнаму інжынеру УП «Бярозаўскі ККП» В.К. Паўлюковічу, дырэктару ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» У.У. Жуковічу кожны жыхар вёскі атрымаў падарунак.

Працавала на свяце выстава работ народных майстроў-землякоў: Алены Уладзіміраўны Шэшка і Вольгі Іосіфаўны Пунько. Асабліва ўразіла сапраўдным падабенствам з вясковымі ваколіцамі карціна «3іма». Праводзілі на свяце розыгрыш бяспройгрышнай латарэі, былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы: па стральбе, дартсе, сілавыя гульні.

Завяршылася свята цудоўным канцэртам народнага ансамбля народнай песні «Вінец». Шчырыя словы падзякі за арганізацыю такога цудоўнага мерапрыемства выказваем загадчыцы дома сацыяльных паслуг в. Перасудавічы Надзее Васільеўне Мікіціч, а таксама старшыні Стрыгінскага сельвыканкама Івану Паўлавічу Крагелю.

Алена ДЗЕМІДОВІЧ, Таццяна МЯКІШАВА, ураджэнкі в. Высокае.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599