Общество

Святочна і ўрачыста

07 Июля 2016 601 0

Бярозаўшчына адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў Камсамольскім скверы г. Бярозы.

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, жыхароў і гасцей раёна шчыра павіншаваў старшыня Бярозаўскага райвыканкама Леанід Мартынюк. У сваім выступленні ён адзначыў, што мы ў вечным даўгу перад тымі, хто перасіліў фашызм, прынёс нам сённяшні мірны дзень. Мы ўдзячны франтавікам, партызанам, падпольшчыкам, працаўнікам тылу, усім, хто набліжаў вызваленне і Перамогу. Таксама Леанід Аляксеевіч падзякаваў жыхарам раёна за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і творчыя адносіны да сваёй справы. Ён запэўніў, што ўсе добрыя змены адбываюцца дзякуючы сумеснай працы дзеля лепшай будучыні нашых дзяцей.

На мітынгу памяці выступілі начальнік Бярозаўскага гарнізона Ю.М. Гвоздзь і галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Л.І. Качына.

Хвіліна маўчання, воінскі салют, ускладанне кветак і вянкоў да брацкай магілы – пасля чаго жыхарам і гасцям раёна была прапанавана мноства забаўляльных мерапрыемстваў: ад канцэртаў і выстаў да спартыўных спаборніцтваў і футбольнага матча.

Кульмінацыяй стала сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у падтрымку ўсенароднай акцыі «Праспяваем гімн разам!».

Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці святочнай маладзёжнай дыскатэкай.

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА

На тытульным фота: cтаршыня райвыканкама Леанід Мартынюк (злева) і яго намеснік Аляксей Жолцікаў знаёмяцца з выставай народнай творчасці..

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599