Общество

У скарбонцы былі аўтографы

13 Января 2020 431 0

Даниил Кужик.jpg

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся заключны этап конкурсу “Скарбонка краязнаўчых знаходак”.

Падрыхтаваныя навучэнцамі матэрыялы прайшлі сур’ёзны адбор на раённых і абласных узроўнях. На заключны этап трапіла 40 лепшых праектаў. Ад Брэсцкай вобласці браў удзел у конкурсе і вучань 7 “Б” класа гімназіі г. Белаазёрска Данііл Кужык (на фота; кіраўнік – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Галіна Васільеўна Скарына). У сваёй працы “Бібліятэчка кніг з аўтографамі Ніны Мацяш” ён прадставіў самыя дарагія экспанаты для экспазіцыйнай залы Ніны Мацяш гімназічнага гісторыка-краязнаўчага музея – кнігі, што ўтрымліваюць дарчыя подпісы паэткі. Расказаў пра этапы работы над матэрыяламі: напачатку даведаліся, хто тыя асобы, з якімі паэтка сябравала і дзялілася сваімі набыткамі, таксама вывучылі саму з’яву падпісвання кніг, гісторыю яе ўзнікнення і развіцця; паведаміў, што дасканала вывучылі дарчыя подпісы на кнігах для Ніны Мацяш, якія захоўваюцца ў гарадской бібліятэцы яе імя.

Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, праца вучня была адзначана дыпломам IІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дыплом Даніілу ўручыла Таццяна Васільеўна Драпакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Надзея ГУТАВЕЦ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Белаазёрска.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599