Общество

Выдатнік друку Беларусі

29 Июня 2014 680 0
     Галоўны рэдактар КУП «Рэдакцыя Бярозаўскай раённай газеты «Маяк» Аляксандр Іваноў загадам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, усебаковае і аб’ектыўнае адлюстраванне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця рэгіёна. Гэта вышэйшая ўзнагарода ў галіне.
 
     У друку А.М. Іваноў працуе з 1978 года, а першыя спробы яго пяра з’явіліся ў Бярозаўскай раённай газеце яшчэ ў гады вучобы ў Самойлавіцкай васьмігодцы. Аляксандр Мікалаевіч прайшоў усе ступені прафесійнага росту, многа сіл аддаўшы развіццю сродкаў масавай інфармацыі на пасадзе галоўнага рэдактара. Яго матэрыялы аналітычна-публіцыстычнага характару адрозніваюцца злабадзённасцю і актуальнасцю тэм. А тое, што ён піша для душы аб вясковым жыцці і яго адметных жыхарах, можна прачытаць у рэспубліканскім часопісе «Нёман» і расійскім выданні «Наш современник», дзе надрукаваны апавяданні Аляксандра Іванова.  

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599