Общество

Яшчэ тая вёска!

12 Января 2015 371 0

     Маё знаёмства са звычайнай сельскай працаўніцай адбылося ў Брэсцкай абласной бальніцы. Яе асаблівыя чалавечыя якасці запалі ў маё сэрца, і ў адзін з цудоўных дзён я выбралася да яе ў госці. 

     Размова ідзе пра Марыю Цімафееўну Васілеўскую са Спорава. Як гісторыка-краязнаўца, мяне зацікавіла гісторыя гэтай вёскі, яе геаграфія і людзі.
     Упрыгажэннем і гонарам тутэйшых мясцін з’яўляецца Спораўскае возера. На яго высокім беразе ў пазамінулым годзе быў адчынены новы храм, на адно з богаслужэнняў трапіла і я. Служыць тут айцец іерэй Іаан, які разам з мясцовымі жыхарамі шмат зрабіў для таго, каб над спораўскімі прасторамі плыў царкоўны звон.
     Звярнула ўвагу, што спараўцы – шчырыя беларусы: працалюбівыя і добразычлівыя. Усе жыццё не пакладаючы рук працавала і Марыя Цімафееўна – і ў мясцовым калгасе, і ва ўласнай гаспадарцы. Шчодрасць яе сэрца перадалася і тром дочкам, унукам і праўнукам, якія прыязджаюць, дапамагаюць, ствараюць утульнасць.
     У доме Марыі Цімафееўны як самага дарагога і жаданага госця мяне сустрэлі таксама яе сястра Ганна, суседка Ліда і сваячка Алена. Наогул, адкрытасць жыхароў вёскі, што віталіся са мной на вуліцы, уплывала на добры настрой. Хочацца падзякаваць маім новым знаёмым за цеплыню і ўтульнасць, пажадаць міру і даўгалецця.

Ніна КСЁНДА, 
в. Моталь, Іванаўскі раён.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599