Общество

З любоўю да радзімы

23 Марта 2016 598 0

У Дзень Канстытуцыі ў Белаазёрскім доме культуры адбылося святочнае літаратурна-музычнае мерапрыемства “Беларусь – мая калыска”.

Адкрыла яго вядучая Наталля Чарвякоўская, якая павіншавала гледачоў са святам, адзначыўшы, што кожны чалавек павінен любіць тую зямлю, на якой нарадзіўся, шанаваць яе традыцыі і творчыя набыткі. Гэта прадэманстравалі сваімі песнямі артысты народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Подзвіг” (на фота), кіраўнік і акампаніятар якога Наталля Ротар).  Яны пакарылі залу энергіяй і весялосцю. Проста зачаравалі гледачоў ансамбль “Надзея” ў складзе Надзеі Кузняцовай, Елізаветы Курковай, Ніны Капцовай і Марыі Філіпчук, а таксама салісты ДК Лідзія Тарасюк, Наталля Берднік, ансамбль “Натхненне”. Хочацца адзначыць Ніну Кузьмянкову, якая з пачуццём чытала вершы і байкі. Калектыў ветэранаў згуртаваны, працаздольны і вельмі адказны. Малодшыя раўняюцца на старэйшых, а прыклад ёсць з каго браць. Напрыклад, Лідзія Якаўлеўна Бярынчык і Роза Аляксандраўна Лешукова ў хоры з 1969 года, многа гадоў аддаў калектыву таксама Віктар Міхайлавіч Кульгаўчук.   

Жыхары Белаазёрска ўдзячны артыстам клуба “Подзвіг” за іх любоў да песні, за шырокі рэпертуар беларускіх твораў – нашай багатай агульнай спадчыны.

Валянціна КІВАТЫЦКАЯ, г. Белаазёрск.

Фота Аляксандра СТРУМІЛЫ. 

 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599