Природа вокруг нас

Як правільна хадзіць у ягады? Чытайце і збірайце!

27 Июля 2019 410 0

Ягоды.jpg

Парады ад «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і ляснічага Кашара-Альманскага лясніцтва, Столінскага Ляcгаса Аляксандра Колба, які працуе на Альманскіх балотах*.

Што нельга рабіць у ягадах?

1.      Паліць вогнішчы. Агонь і пажар – самая вялікая небяспека для леса. Па статыстыцы, пік пажараў прыпадае на пачатак верасня. Чаму? Гэта перыяд самай нізкай вады ў лесе. І пачатак сезону збора брусніц і журавін. «Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі – самае частае парушэнне ў нашым лясніцтве», – кажа Аляксандр Колб.

2.      Кідаць акуркі і запалкі. Калі паліш – будзь пільны. Тушы любую крыніцу агню.

3.      Карыстацца петардамі і іншай піратэхнікай.

4.      Рабіць самастойныя шматдзённыя стаянкі ў недазволеных месцах.

5.      Палохаць птушак і падыходзіць блізка (бліжэй за 200 метраў) да гнёздаў. Некаторыя птушкі ўжо не вернуцца ў гняздо калі чалавек спалохаў яе ці падышоў блізка да гнязда. Птушаняты застануцца адны, і хутчэй за ўсё загінуць. Заўважылі гняздо ў лесе? Не падыходзьце да яго і не размаўляйце гучна.

6.      Пакідаць, закапваць ці паліць смецце.

Якую ваду піць у лесе?

Адказвае Максім Немчынаў, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях «Аховы птушак Бацькаўшчыны»:

- Лепш за ўсё піць ваду, узятую з сабой. Ваду таксама можна браць у студнях ці калонках на спецыяльна абсталяваных стаянках у лесе і на балотах.

- Што рабіць калі такой вады няма, а стаянка ў лесе некалькі дзён?

- Дажджавая вада ці вада з верхавога балота амаль дысцыліраваная, без солей. Такая вада не спатольвае смагу. Піць яе бессэнсоўна, яна не затрымліваецца ў арганізме.

Вада ў лясных рэках і крыніцах можа быць небяспечнай з-за эпідэміялагічнага пункту погляду. Яе трэба кіпяціць, каб пазбегнуць заражэння, - гэта дапаможа ад кішачных інфекцый. Яна можа быць забруджаная пестыцыдамі і ўгнаеннямі. А ад гэтага нават кіпячэнне не дапаможа.

Што можна і трэба рабіць у лесе?

1.      Збіраць ягады ў сезон. Напрыклад, сезон збору журавін пачынаецца напрыканцы жніўня – пачатку верасня. Інфармацыю пра пачатак сезона можна даведацца у мясцовым лясніцтве, адміністрацыі ахоўнай тэрыторыі, на сайтах мясцовых уладаў і ў раённай прэсе.

2.      Забіраць смецце з сабой.

3.      Карыстацца спецыяльна абсталяванымі стаянкамі. Чаму? Гэта бяспечна – таму што там можна хутка атрымаць дапамогу, туды пракладзеныя дарогі, там ёсць іншыя людзі, якія змогуць дапамагчы. Смецце вывозіць лясгас, ёсць прыбіральня. Гэта важна. Такія стаянкі, як правіла, абсталяваныя ў небяспечных для дзікай прыроды месцах.

4.      Карыстацца для збору ягад дазволенымі прыладамі. З 2019 году можна збіраць ягады грабянямі. Але! Паміж зубцамі павінна быць не менш за 5 мм.

5.      Паведаміць у пажарныя службы ці лясніцтва, калі заўважылі агонь ці пажар. Тэлефон 101, 112.

6.      Мець з сабой мабільны тэлефон і навігатар з запоўненай батарэяй каб быць на сувязі і не заблукаць.

Колькі чалавек чалавек можа сабраць ягад за дзень? «Некаторыя збіраюць і па 50-60 кг, некаторыя па 10 кг», – кажа Аляксандр Колб.

АПБ.jpg

*Альманскія балоты – гэта запаведная тэрыторыя, адна з самых вялікіх у Еўропе. Яна крохкая і магутная адначасова. Магутная таму, што гэта вялікая прастора дзікай прыроды. Крохкая, таму што мы, людзі, можам вельмі проста зашкодзіць ёй ці ўвогуле знішчыць. Што можа знішчыць Альманы?

•    Дарогі. Яны падзяляюць тэрыторыю на малыя часткі, а сапраўдны лес не можа паўнавартасна існаваць на малой1 тэрыторыі. Прастора жыццёва важная акалічнасць для дзікіх жывёл і птушак. Акрамя таго, дарогі парушаюць натуральныя патокі вады на паверхні балота і ў глыбіні. Адна частка балота можа затапіцца, іншая перасохнуць, а гэта вядзе да зменаў у разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету.

•    Пажары. Агонь па віне чалавека для экасістэмы Альман – непераадольная праблема. Негатыўнае ўздзеянне ад аднаго пажара можа расцягнуцца на дзесяцігоддзі.

•    Змяненне клімату і засуха. Калі мала вады на балоце працэс накаплення торфа парушаецца, балота пачынае зарастаць трыснікам, хмызняком і дрэвамі. Адкрытыя балоты змяняюцца і становяцца непрыдатнымі для ўражлівых відаў птушак і дзікіх жывёл.

•   Неразумнае асушэнне.

•    Знікненне і відаў птушак і жывёл. Адсутнасць рэдкіх відаў змяншаюць абгрунтаванасць статуса ахоўнай тэрыторыі Альман ці любой іншай прыроднай тэрыторыі.

Хочаш зрабіць больш? Стань захавальнікам дзікай прыроды! «Захавальнікі» – праграма «Аховы птушак Бацькаўшчыны» у якой удзельнічае каля 200 чалавек па ўсёй краіне. Яны адсочваюць жыццё важных для рэгіёна відаў птушак і выяўляюць пагрозы, выконваюць ролю даглядчыкаў важных для ўсіх нас тэрыторый.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» – клапоцімся пра птушак і пра цябе. 

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
CAPTCHA
Номер 53135599