Массово-политическая газета Березовского района

Бяроза не адпускае

258
Николай Синкевич,
01 июля 2017

Прыват чат з Ганнай Цюшкевіч, загадчыкам “Галерэі мастацтваў”.

– Бяроза ці Мінск?

– Бяроза. Не люблю вялікіх гарадоў. Я тут
нарадзілася, вырасла,
а потым адвучылася і вярнулася назад. Бяроза не адпускае.

– Кар’ерны рост або задавальненне ад працы?

– Задавальненне ад працы. Я, дзе б ні працавала, усюды стараюся добрасумленна выконваць абавязкі. Для мяне няма працы, якая б не падабалася.

– Бярозавы сок або кока-кола?

– Бярозавы сок, свежы, бо ў закатаным у банкі няма сэнсу. А кока-кола не надта карысная для здароўя, таму я п’ю яе вельмі рэдка.

– Традыцыі або навізна?

– Навізна, таму што трэба рухацца наперад. Але мы не будзем існаваць як народ, калі забудзем свае традыцыі.
І я ганаруся тым, што мая праца звязана менавіта з захаваннем спадчыны продкаў. Ды і ў сям’і мы стараемся падтрымліваць традыцыі, напрыклад, усе нашы сваякі збіраюцца на Вялікдзень, ідуць у царкву.

– Лідэр ці выканаўца?

– Па пасадзе я павінна быць лідэрам, хоць больш з’яўляюся выканаўцай. Стараюся людзьмі не камандаваць, а супрацоўнічаць з імі.

– Паэзія ці проза?

– Проза, яна зразумелая. А паэзію часта трэба дадумваць, шукаць сэнсы паміж радкоў.

– Вышыванка або топ?

– Вышыванка, адназначна. У мяне ёсць «вышымайка», я яе перыядычна апранаю, і выглядае яна выдатна. Хацелася б, вядома, купіць сапраўдную вышыванку, але, на жаль, набыць яе пакуль няма дзе. Хачу таксама набыць упрыгажэнні з беларускай сімволікай.

– Адзінота або кампанія?

– У мяне ў жыцці баланс – усё ў меру, ёсць час і для сям’і, і для кампаніі. А наогул, я без людзей не магу.

– Рызыка ці разлік?

– Мне не вельмі падабаецца слова разлік, але і неабдумана рызыкаваць я не люблю. Скажу так: у мяне не бывае спантанных рашэнняў, стараюся ўсё добра спланаваць.

Фота аўтара.

 

Оставьте свой комментарий