Массово-политическая газета Березовского района

Гарбата, кухня, хэві

217
Николай Синкевич,
15 апреля 2017

Прыват чат з Сяргеем Чарнышом, кухарам мяснога цэха «Паўночны»

– Кава або гарбата?

– Толькі гарбата. Чорная. Ліставая. Не ў пакеціках. У любы час і ў любым месцы.

– Зарабляць ці разводзіць грошы?

– Зарабляць. Я зараз вучуся ва ўніверсітэце, і грошы мне патрэбны для вучобы.

– Традыцыі або навізна?

– Навізна. Гэта тычыцца ўсяго: жыцця, працы, нават дробязяў. Эксперыментую ў тым ліку і з гарбатай.

– Быць незаўважным або яркім?

– Яркім. Але за модай не ганяюся, моладзевая мода мяне проста забівае. Гэта больш тычыцца іншых рэчаў, напрыклад, слухаю рок, хэві-метал 1970-х.

– Адпачынак у кампаніі ці ў цішыні?

– Па-рознаму. Залежыць ад стомленасці на той жа працы. Калі не стаміўся, то ў кампаніі, цяпер вясна, можна выехаць на прыроду.

– Рызыка ці разлік?

– Разлік, тады шанцаў больш. Каб рызыкаваць, трэба быць шчасліўцам, а я да такіх сябе не адношу.

– Кот ці сабака?

– Сабака, у мяне дома жыве напалову пародзістая такса.

– Мяса або салата?

– Мяса. Працаваць кухарам мне падабаецца, адчуваю, што гэта маё прызначэнне. І не пабаюся прапанаваць нават пераборлівым гурманам філе птушкі ў сыры, шашлык або нашы традыцыйныя дранікі ва ўласным выкананні.

– Лідар ці выканаўца?

– Лідар. Магу людзей наладзіць на працу, магу арганізаваць адпачынак, я ўжо набыў досвед, калі працаваў шэф-поварам у рэстаране «Бяроза».

– Дзяўчыны або аўтамабілі?

– Правакацыйнае пытанне. На дадзеным этапе ўсё ж такі больш часу аддаю аўтамабілю. Каханая дзяўчына ў мяне ёсць, але жыве далёка, таму машына дапамагае.

Фота аўтара.

 

Оставьте свой комментарий