Массово-политическая газета Березовского района

Гісторыя з хэпі-эндам

855
Николай Синкевич,
11 апреля 2017

Лізавета Шэлег, дызайнер, 21 год

– Рамантык ці рэаліст?

– Рамантык. Я схільная да сентыментальнасці, эмоцый і ідэалізму. Мару, каб кожная гісторыя заканчвалася хэпі-эндам.

– Вы інтраверт або экстраверт?

– Экстраверт. Я люблю быць у цэнтры ўвагі. Зносіны з рознымі людзьмі сілкуюць і натхняюць мяне.

– Сукенка або штаны?

– Сукенка. Я вельмі люблю сукенкі, у іх адчуваю сябе жанчынай. Але мяне можна сустрэць і ў штанах. Лічу, што кожны элемент гардэроба павінен адпавядаць узросту, мерапрыемству ці падзеі.

– Сава ці жаўрук?

– Сава. Не люблю прачынацца рана. Я аматар доўга паляжаць у ложку, але гэта адбываецца не часта, таму што вучоба і праца не чакаюць.

– Эстэтыка або практычнасць?

– Эстэтыка. Кожнай дзяўчыне з нараджэння ўласціва любоў да прыгажосці і вытанчанасці, таму практычнасць у мяне часам сыходзіць на другі план. Пры выбары паміж прыгожымі і зручнымі туфлямі, я выберу прыгожыя, нават калі яны будуць не зручнымі.

– Спакой або прыгоды?

– Прыгоды. Я пазітыўны чалавек, люблю адчуваць станоўчыя эмоцыі, а прыгоды мне ў гэтым дапамагаюць, яны прыхарошваюць чараду шэрых будняў. Але бываюць моманты, калі мне трэба спакой. У такі час люблю пачытаць любімую кнігу пад пледам.

– Шкодныя звычкі ці здаровы лад жыцця?

– Здаровы лад жыцця – гэта здаровыя думкі і справы, а яны, у сваю чаргу, дапамагаюць чалавеку стаць паспяховым і шчаслівым. Таму ў маім жыцці няма месца шкодным звычкам.

– Каханне ці разлік?

– Вядома, каханне. Разлік не прынясе шчасця. А побач з каханым чалавекам любыя мэты дасягаюцца нашмат прасцей.

– Брыльянты ці сябры?

– Сябры, асабліва сапраўдныя – гэта і ёсць брыльянты, якія ў жыцці знайсці і захаваць вельмі не проста.

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий

Комментарии (1)

25 апреля 2017
Макс

Красивая девушка!