Массово-политическая газета Березовского района

Нестандартны падыход

165
Николай Синкевич,
01 апреля 2017

Альберт Кушчан, 25 год, інструктар ДТСААФ.

– Траціць ці зарабляць грошы?

– Зарабляць. Пры жаданні гэта можна рабіць і ў Беларусі. У каго ёсць патрэба, той знойдзе працу ў нашай краіне ці за мяжой.

– Традыцыі або навізна?

– Навізна, з пункту гледжання падыходу да жыцця. Перажыткі СССР нам моцна перашкаджаюць развівацца. А светам кіруюць ідэі. Прыклад: хтосьці прыкруціў да сумкі колцы – і зарабіў на гэтым. Хтосьці пасадзіў цукерку-лядзяш на палачку – і зрабіў гэта модным. Таму я таксама імкнуся ісці ў нагу з часам.

– Быць незаўважным або вылучацца?

– Вылучацца. Не столькі знешнім выглядам, колькі падыходам да справы і нестандартнасцю мыслення.

– Ровар або аўто?

– Аўтамабіль, у адпаведнасці з родам дзейнасці.

– Логіка або інтуіцыя?

– Логіка. Аддаю перавагу разважанням, таму што ведаю: «на дурня» нічога не атрымаецца. І да шчасліўчыкаў сябе не адношу.

– Адпачынак у кампаніі ці ў цішыні?

– У цішыні. Альбо ў вузкім коле: два-тры чалавекі дастаткова. Хочацца адпачыць ад людзей і шуму. Але лепшы адпачынак для мяне – у лесе, я захапляюся страйкболам.

– Рызыка ці абачлівасць?

– Абачлівасць. Бывае, даводзіцца рызыкаваць, але рэдка. І ў латарэю таксама не гуляю.

– Кот ці сабака?

– Люблю сабак, але дома жыве кошка. Выпадкова з’явілася і прыжылася.

– Канапа ці «трэнажорка»?

– Канапа – гэта не маё. Аддаю перавагу актыўнаму адпачынку, а па выхадных прападаю ў лясах.

– Дарыць або атрымліваць падарункі?

– Дарыць. Зразумела, жонцы.

– Мяса або аўсянка?

– Вядома, мяса. Люблю шашлык і ўмею гатаваць.

Оставьте свой комментарий