Массово-политическая газета Березовского района

Прыярытэт – гульня мільёнаў

204
Николай Синкевич,
30 сентября 2017

Дзмітрый Марчэня, трэнер-выкладчык па футболе Белаазёрскай СДзЮШАР, 26 гадоў.

– Футбол ці хакей?

– Канешне, футбол. У футбол я прыйшоў параўнальна позна, займаюся ім прыкладна з 13 гадоў. Свядома паступаў ва ўніверсітэт на трэнерскую працу. Чаму футбол? Гэта гульня мільёнаў, спорт №1, і гульня, пагадзіцеся, прыгожая.

– Кава або гарбата?

– Раней была гарбата, цяпер кава. Таму што рана ўстаю і трэба хутка прачнуцца.

– Адзінота або кампанія?

– Адзінота. Люблю пабыць сам з сабой. Хоць, бывае, падабаецца правесці час у кампаніі, гэта пад настрой.

– Шклянка напалову пустая або напалову поўная?

– Па сітуацыі. Я больш аптыміст: чакаю горшага, а спадзяюся на лепшае.

– Быць непрыкметным або яркім?

– Хутчэй, непрыкметным. Я такі ціхі лідар, публічнасці асабліва не люблю.

– Белаазёрск ці Мінск?

– Цяпер, ужо маючы сям’ю, выберу, вядома, Белаазёрск. Тут шмат прыроды. А ў вялікім горадзе большы трафік, не люблю марнаваць час на транспарт і доўгія пераезды з месца на месца.

– Чорнае ці белае?

– Зараз у плане адзення – чорнае, хоць люблю абодва колеры.

– Рызыка ці абачлівасць?

– Важныя справы заўсёды стараюся пралічваць. Люблю адчуваць упэўненасць, таму для мяне галоўнае, каб была падстрахоўка.

– Кот ці сабака?

– У мяне было больш катоў, але цяпер узяў бы сабаку, ён дабрэйшы і бліжэйшы да чалавека.

– Грошы або вялікія грошы?

– Я ўмею лічыць фінансы, таму выберу грошы. Галоўнае не сума, а ўменне ёю распарадзіцца і правільная расстаноўка прыярытэтаў.

– Кніга або тэлевізар?

– Я шмат чытаю, але не кніг, а спартыўнай прэсы, прычым не на паперы, а больш на электронных прыладах.

– Лідар ці выканаўца?

– Думаю, што лідар, але бачу сябе не на першай ролі.

– Мода або стыль?

– Стыль. Мне падабаецца добра і прыемна выглядаць. За модай не ганяюся, а апранаюся ў тое, што падабаецца.

– Горад ці вёска?

– Для адпачынку – вёска, а жыць лепш у горадзе, але не ў мегаполісе.

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

Оставьте свой комментарий