Массово-политическая газета Березовского района

Шчасце ўнутры сябе

733
Николай Синкевич,
16 июня 2017

Прыват чат з Наталляй Мшар, галоўным бухгалтарам Бярозаўскай РА ГА «БРСМ».

– Кава або гарбата?

– Люблю гарбату. У яе мноства карысных уласцівасцяў. Яшчэ люблю дадаваць у гарбату нашыя беларускія травы – мяту, мацярдушку, чабор, мелісу і іншыя, атрымліваецца смачна і карысна для здароўя. Цяпер, дарэчы, час цвіцення, і многія з іх можна ўжо збіраць. А каву п’ю па раніцах, яе водар дапамагае канчаткова прачнуцца.

– Традыцыі або навізна?

– Навізна. Мне патрэбныя новыя ўражанні. Ва ўсім: працы, адпачынку, каханні. Люблю асвойваць штосьці новае.

– Быць незаўважнай або яркай?

– Незаўважнай. Не люблю вылучацца, ды і няма патрэбы падымаць сабе самаацэнку. У мяне няма залежнасці ад меркавання іншых людзей і іх ацэнак.
А шчасце і радасць я знаходжу ўнутры сябе.

– Брыльянты або сябры?

– Добрыя і верныя сябры лепш усялякіх брыльянтаў.

– Канапа ці актыўны адпачынак?

– Толькі актыўнае баўленне часу. Займаюся спортам, фітнэсам, чаго і іншым жадаю.

– Сава або жаўрук?

– Жаўрук. Штодня даводзіцца ўставаць у 6.00. Паспаць даўжэй люблю, вядома, але вельмі рэдка выпадае такая магчымасць.

– Вёска ці горад?

– Вёска. Люблю адпачываць ад гарадской мітусні ў вёсцы Мастыкі ў сваёй бабулі. Там прыгажосць, прырода, спакой, няма лішніх думак.

– Эстэтыка ці зручнасць?

– Зручнасць і камфорт – гэта мне падабаецца больш, чым прыгажосць.

– FB або VK?

– VK. Заходжу туды кожны дзень, паглядзець, што там робіцца ў сяброў.

– Панядзелак ці пятніца?

– Пятніца, вядома! Наперадзе выхадныя, а панядзелак – дзень цяжкі.

– Камп,ютар ці смартфон?

– Смартфон. З ім, вядома ж, зручней. Ён побач, заўсёды ёсць выхад у Інтэрнэт.

– Рэстаран або хатняя ежа?

– Хатняя ежа. Люблю гатаваць, тым больш, калі побач ёсць маленькі памочнік – сын.

– Паэзія ці проза?

– Проза. Яна ў большай ступені выказвае і перадае думкі і пачуцці аўтара.

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий

Комментарии (1)

17 июня 2017
Павел

Вот так Красота!