Массово-политическая газета Березовского района

Стыль – гэта смачна!

673
Николай Синкевич,
12 августа 2017

Анастасія Семеж, намеснік начальніка аддзела рознічных паслуг РКЦ №23 у г. Бярозе ААТ «Белаграпрамбанк», 36 год.

– Скарбонка або банкаўская картка?

– У паўсядзённым жыцці, вядома, аддаю перавагу картцы. Гэта зручна і сучасна. Скарбонкі дома няма. Але хочацца, каб хто-небудзь падарыў.

– Кар’ерны рост або задавальненне ад працы?

– Калі кар’ерны рост не прыносіць задавальнення ад працы, то які ў ім сэнс?

– Традыцыі або навізна?

– Ёсць традыцыі, якія не хочацца забываць, але без новых павеваў жыццё будзе прэсным.

– Лідар ці выканаўца?

– У ва мне прысутнічаюць абедзве якасці. Лідар таксама павінен быць выканаўчым, інакш ён не будзе лідарам. Але не кожны выканаўца здольны быць лідарам. У залежнасці ад сітуацыі выяўляюцца тыя ці іншыя якасці.

– Бяроза ці Мінск?

– На жаль, Лондан!

– Кава або гарбата?

– Раніцай кава з вяршкамі, а ўвогуле, гарбата і пажадана травяная. І з «пячэнькамі»!

– Сукенка або штаны?

– Ведаеце, можа быць і сукенка, і штаны, галоўнае, каб не леапардавыя ласіны.

– Быць незаўважным або яркім?

– Ну, вядома, як любой жанчыне, мне таксама хочацца быць яркай. Хоць у жыцці так шмат момантаў, калі ахвота верыць у існаванне шапкі-невідзімкі.

– Брыльянты або сябры?

– Вы ў якім кантэксце цікавіцеся? Не май сто рублёў, а май сто сяброў? Добрыя сябры – добра, а дыяментавыя сябры – яшчэ лепш!

– Логіка або інтуіцыя?

– Як практычны чалавек, у асноўным прытрымліваюся логікі, хоць існуе меркаванне аб яе адсутнасці ў жанчын. Аднак бывалі выпадкі, калі давяралася інтуіцыі.

– Адзінота або кампанія?

– Галоўнае, не быць адзінокім у кампаніі. Часам чалавеку хочацца пабыць аднаму, але быць адзінокім?! …наўрад ці.

– Рызыка ці абачлівасць?

– Кожная рызыка павінна быць пралічана.

– Канапа ці трэнажорная зала?

– Вельмі люблю пасля трэнажоркі паваляцца на канапе.

– Дарыць або атрымліваць падарункі?

– І тое, і іншае прыемна, калі падарунак абраны з душой.

– Мода або стыль?

– Стыль заўсёды захапляе! Стыль – гэта праява ўнутранага густу, прыгажосці і індывідуальнасці. Стыль – гэта «смачна»!

– Эстэтыка ці зручнасць?

– Нават тое, што зручна, павінна мець эстэтычны выгляд.

– Долары, еўра ці рублі? Мы гаворым аб адпачынку.

– Ох, адразу захацелася ў адпачынак і заклапаціцца, што б узяць: долары ці еўра? Напэўна, гэта залежыць ад выбару краіны.

Оставьте свой комментарий