Массово-политическая газета Березовского района

Сур’ёзны і сціплы

171
Николай Синкевич,
25 февраля 2017

Прыват чат з Валерыем Артановічам, загадчыкам цэнтральных рамонтных майстэрняў ААТ «Аграфірма «Малеч».

– Аграгарадок ці горад?

– Аграгарадок. Сам я родам з Малеча. Пасля заканчэння тэхнікума атрымаў размеркаванне ў Малеч. Ды і на вакацыях працаваў тут вадзіцелем. Так што ўсё мне было звыкла і знаёма. Усім задаволены, адчуваю тут сябе на сваім месцы.

– Рызыка ці асцярожнасць?

– Усё залежыць ад сітуацыі. Але на неабдуманую рызыку не іду, імкнуся разважаць і ацэньваць магчымыя наступствы. І ў азартныя гульні не гуляю.

– Грошы або маральнае задавальненне?

– Думаю, маральнае задавальненне важней. Калектыў у нас малады, добры. І працаваць з гэтымі хлопцамі мне падабаецца.

– Сава або жаўрук?

– Мой рытм жыцця падпарадкаваны працоўнаму графіку. Цяпер кладуся спаць апоўначы, а ўстаю ў сем раніцы. Але летам, у гарачую пару, калі працую памочнікам камбайнера, даводзіцца ўставаць і ў 5, і ў 4 гадзіны раніцы.

– Адпачынак: актыўны ці пасіўны?

– Вядома, актыўны. Зараз, зімой, хаджу ў школьную спартыўную залу. А наогул, я інструктар па спорце ў нашай гаспадарцы, і наша футбольная каманда ўжо двойчы заняла трэцяе месца на спораўскім чэмпіянаце па футболе на балоце. Летам выязджаем на прыроду, там – рыбалка, футбол, валейбол...

– Напад ці абарона?

– Я больш тактык, чым стратэг.

– Зіма або лета?

– На самай справе болей люблю вясну. І хоць працы нашмат павялічваецца, але і настрой заўсёды прыўзняты, усё расквітае – прыгажосць, адным словам.

– Інтуіцыя або разлік?

– Інтуіцыя, яна мяне рэдка падводзіць. Імкнуся пралічыць усе магчымыя варыянты, а правільны выбраць інтуітыўна.

– Што вы вылучыце ў жанчын – прыгажосць або надзейнасць?

– Надзейнасць. І ў цэлым падабаюцца жанчыны чалавечныя, з добрым характарам.

– Публічнасць або сціпласць?

– Сціпласць. Для мяне галоўнае – якасна зробленая справа, а выпінацца я не вельмі люблю.

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий