Массово-политическая газета Березовского района

Толькі каханне

243
Николай Синкевич,
08 марта 2017

Прыват чат з Аляксандрай Логіс, галоўным бібліёграфам Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

– Беларуская ці замежная літаратура?

– Выбіраю другі варыянт. Але з замежнай літаратуры перавагу аддаю класічнай. Нядаўна перачытала Джэйн Осцін «Гонар і прадузятасць».

– Каханне ці грошы?

– Бясспрэчна, КАХАННЕ! Бо сапраўдную любоў нельга купіць за грошы. Хоць іх наяўнасць у нашым свеце таксама вітаецца.

– Стыль ці мода?

– Мода – гэта тое, што табе прапануюць дызайнеры чатыры разы ў год, а стыль – гэта тое, што ты выбіраеш сам. Я лічу, што ў кожнай жанчыны павінен быць свой стыль. Як сказала Габрыэль Шанэль, мода праходзіць, стыль застаецца.

– Чорны альбо белы?

– Люблю два колеры. І не забывайце: чорны з белым добра спалучаюцца. Хараство ў тым, што і абутак, і сумку можна падабраць і чорнага, і белага колеру.

– Брыльянты ці сябры?

– Вядома, сябры. Хай лепш побач будзе адзін верны сябар, чым сотні халодных камянёў. Але, на жаль, і ад здрады ніхто не застрахаваны.

– Навізна або пастаянства?

– Пастаянства – добрая рыса характару. Як правіла, мэты дасягае той, хто пастаянна і настойліва працуе, заўсёды завяршае пачатае. Я цягнуся да стабільнага жыцця, але заўсёды імкнуся ўнесці нейкія новыя моманты ў яго цячэнне.

– Касметыка ці натуральная прыгажосць?

– Тут галоўнае не перабраць. Касметыка падкрэслівае натуральную прыгажосць, а не стварае яе.

– Шумная кампанія ці адзінота?

– Нешта сярэдняе. Не трэба перагінаць палку ні налева, ні направа.

– Хатняя кухня або рэстаран?

– Залежыць ад таго, якая гаспадыня і які рэстаран! Я аддаю перавагу хатняй кухні, але часам можна і ў рэстаран схадзіць.

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий