Массово-политическая газета Березовского района

У бой ідзе моладзь

116
Николай Синкевич,
19 августа 2017

Прыват чат з Раманам Бяценяй, экскаватаршчыкам ПМК-54.

– Экскаватар або камбайн?

– У мяне ўжо шэсць гадоў стажу на экскаватары. І зараз шосты сезон адпрацаваў камбайнерам на ўборцы – у гэты раз у філіяле «Луч» на КЗС-10. Так што адчуваю сябе ўпэўнена на абедзвюх машынах, і аддаць перавагу адной з іх мне цяжка. Праўда, гэтым летам камбайн часцей ламаўся, ды і ўраджай крыху горшы, чым у мінулым сезоне, але год на год не прыходзіцца.

– Чорны ці белы?

– Белы, таму што светлы. А так мне больш падабаецца сіні.

– Лета ці зіма?

– Лета. Не люблю холад. Хоць зімой у экскаватары працуе печка, а летам кандыцыянер, але мне больш па душы цёплая пара года. І нават камары не перашкода.

– Традыцыі або навізна?

– Навізна. Дома стараюся рабіць штосьці сваімі рукамі, мне гэта падабаецца.

– Быць незаўважным або яркім?

– Выберу сярэдзіну. Славы і вядомасці я асабліва не люблю.

– Грошы ці сяброўства?

– Вядома, сяброўства. Сяброў у мяне досыць. Здаралася ў жыцці, што той-сёй з іх і падводзіў, але я крыўду не трымаю. А сябрую з тымі, хто сябруе са мной.

– Адзінота альбо кампанія?

– Кампанія. Але ў гэтым няма нічога асаблівага. Часам па святах збіраемся разам – адпачыць з шашлыкамі, пасядзець-пагаманіць.

– Паляванне або рыбалка?

– Не захапляюся ні паляваннем, ні рыбалкай, ні футболам. Мне падабаецца круціць жалеза, штосьці майстраваць. Ёсць і аўтамабіль, і матацыкл. Шкада толькі, на захапленні не хапае часу.

– Весялосць ці сур’ёзнасць?

– Я чалавек вясёлы, і характар у мяне лёгкі. Люблю сам пажартаваць, і на жарты ў свой адрас не крыўджуся.

– Інтэрнэт або кніга?

– Лепш за ўсё тэлевізар. Аддаю перавагу фільмам, у тым ліку савецкім тыпу «У бой ідуць адны «старыя».

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий