Массово-политическая газета Березовского района

У кампаніі з сям’ёй

107
Николай Синкевич,
25 ноября 2017

Прыват чат з Паўлам Філіпчыкам, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела Бярозаўскай СПМК-22, 26 гадоў.

– Якасна ці танна?

– Якасць – залог поспеху. Кропка, вакол якой рухаецца ўся дзейнасць УП «Бярозаўская СПМК-22». Граматнае кіраўніцтва начальніка Г.Н. Бабіча ў сукупнасці з прафесіяналізмам работнікаў і тэхнічнай абсталяванасцю прадпрыемства дазваляе быць Бярозаўскай СПМК-22 паспяховым і сучасным прадпрыемствам будаўнічага комплексу Беларусі сярод спецыялізаваных арганізацый.

– «Родны кут» ці «Санта»?

– «Санта». Гэта адзіная ў г. Бярозе крама, дзе можна спакойна прагуляцца і выбраць патрэбны прадукт. Купляйце беларускае!

– Кава або гарбата?

– У 5.20, калі збіраюся на працу, перамагчы сон можа толькі КАВА. Хоць нішто так не бадзёрыць, як кубачак кавы, праліты на адпрасаваную кашулю.

– Адзінота або кампанія?

– Кампанія са сваёй любімай і дружнай сям’ёй. Сям’я – гэта самае дарагое, што ёсць не ў кожнага з нас.

– Быць незаўважным або яркім?

– Я люблю быць «непрыкметна-яркім».

– Tesla Model S або Audi A8?

– HUNDAI SOLARIS – тое, на чым я люблю ездзіць кожны дзень.

– Рызыка ці абачлівасць?

– Абачлівасць – гэта ўменне пралічыць варыянты і ацаніць рызыку.

– Канапа ці “трэнажорка”?

– Працоўны камп’ютар і мора папер, а дома – клопат аб сям’і.

– Лідар ці выканаўца?

– Выканаўца-лідар, адно без другога не існуе.

– Футбол ці хакей?

– Хакей – “Дынама-Мінск”. Адзіная групавая гульня, у якой можна чакаць перамогі нашых спартсменаў. Жадаю ім дамагчыся вынікаў у гэтым годзе ў КХЛ.

– Дзяўчаты: прыгожыя або разумныя?

– Мая жонка – разумная і прыгожая. Жонка – гэта мая палавінка, якая верная і ў думках, і ва ўчынках. Як прыемна ў далечыні ад дому: на працы, у камандзіроўцы – ведаць аб тым, што цябе чакаюць. Прыемна ўсведамляць, што хтосьці з любоўю даглядае  твае рэчы і з нецярпеннем чакае твайго вяртання.

– «Ляпіс Трубяцкі» або «Brutto»?

– «Ляпіс Трубяцкі».

– Вячэра: з’есці самому або аддаць ворагу?

– Вячэра разам са сваёй жонкай і маленькай дачкой. А на выхадныя – вячэра ў бабуль. За вячэрай можна абмеркаваць шмат пытанняў і расказаць, як прайшоў дзень.

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

Оставьте свой комментарий