Массово-политическая газета Березовского района

Залатая сярэдзіна

224
Николай Синкевич,
10 марта 2017

Прыват чат з Сяргеем Панасаўцом, памочнікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

– Рамантык ці рэаліст?

– Рэаліст, па ўсіх псіхалагічных тэстах і сваім унутраным стане. Цвяроза ацэньваю сітуацыю, служба абавязвае.

– Вы інтраверт або экстраверт?

– Амбіверт – гэта асераднёны стан, залатая сярэдзіна. Часам хочацца пабыць аднаму і падумаць, а часам станаўлюся душой кампаніі і ідэй у мяне праз край.

– Тэлевізар або трэнажорная зала?

– Я за актыўны адпачынак – гэта можа быць зала, басейн або адпачынак на прыродзе. А тэлевізар гляджу вельмі рэдка.

– Сава ці жаўрук?

– Жаўрук, можа, нават насуперак сімвалу Дэпартамента аховы – саве. Спрабую спазнаць ісціну, ці сапраўды Бог дае таму, хто рана ўстае. А калі сур’ёзна, то і служба абавязвае, і адчуваеш сябе энергічней.

– Эстэтыка або практычнасць?

– Практычнасць, я рэаліст.

– Спакой або прыгода?

– Я прыхільнік самаўдасканалення, самаадукацыі і праявы творчай ініцыятывы. Аднастайнасць – гэта сумна.

– Мужчынскія рэцэпты ці здаровае харчаванне?

– Мужчынскія рэцэпты. Я ем мяса і ўсё тое, што падабаецца.

– Каханне ці разлік?

– Каб зразумець дзяўчыну, трэба спачатку паразмаўляць з ёй і скласці псіхалагічны партрэт, і потым толькі вырашыць, падабаецца яна мне, прыцягвае ці наадварот. Тут важны мой унутраны стан, а сацыяльны статус і матэрыяльнае становішча другарадна.

– Амбіцыйнасць або сціпласць?

– У душы ўсе мы амбіцыйныя і хочам большага. Як рэаліст, я ўсведамляю свае магчымасці і ў той жа час досыць сціплы ў сваіх запытах.

– «Джылі» ці «БМВ»?

– Як кажуць, «БМВ» для тых, хто спяшаецца, «Мэрсэдэс» для тых, хто паспеў. У плане тэхнікі немцы лепшыя за ўсіх – акуратныя, строгія, педантычныя, надзейныя. Я аддаю перавагу нямецкаму аўтапраму.

Фота аўтара.

Оставьте свой комментарий