Редакционная почта рассказывает

"Дзве мамы". Эссе и заметки от наших читателей и внештатных авторов

08 Марта 2019 344 0

pensionerka.jpg

Дзве мамы

Маму ўспамінаю ўсё жыццё. І, здаецца, чым болей праходзіць часу, тым яшчэ больш яркія і хвалюючыя мае пачуцці. І яшчэ безліч удзячнасці дарагому чалавеку.

…Помніцца, маёй дачушцы толькі некалькі тыдняў. Плача, ніяк не спіць. Трэба на руках насіць, а сіл у маладых бацькоў ужо не стае. Я ў адчаі, званю маме.

– Прыязджай, дочычко. Я ж табе адразу раіла, каб да мяне, – адказала матуля.

Ведаю, што і ёй нялёгка: немалая гаспадарка, ды яшчэ трэба працадні “вырабіць” у калгасе. Некалькі гадзін з дарагім клуначкам на руках у машыне – і мы на родным падворку. Шчасце! Але ж і заклапочанасць: як жа тут будзе?

Нам з дачушкай ужо адведзены пакойчык, у якім усё падрыхтавана. Свежанька, светленька і букет палявых кветак на стале. Мама, мама, калі ты ўсё паспявала?

Прызнаюся, баялася ночы. Сама заснула як пшаніцу прадаўшы. І маленькая супакоілася. Толькі ўжо праз сон чула: бабуля каля ўнучкі. І так многа начэй. Мая мудрая мама бачыла, што мне трэба даць хоць які адпачынак, каб змагла акрэпнуць. І часта прасіла мяне ісці на ноч у другі пакой.

Якую ты нагрузку брала на сябе, мая дарагая! Старалася як магла даць паспаць мне, а раніцай, калі мы прачыналіся, на пліце ўжо чакаў смачны сняданак. Ніколі не забудзецца наварыстая прасяная каша на малацэ, супы з мясной рабрынкай. Каб толькі дзецям было радасна, і спакойна, і смачна! І калі я ў парыве ўдзячнасці гатова была цалаваць твае ў трэшчынках рукі, мая любая мама, ты заўсёды гаварыла:

– Дочычко, я ж мама. Усе мамы такія…

І ўспамінала сваю матулю Алену, маю бабулю. Асабліва незабыўнымі былі падзеі з ваеннага часу, калі ў нашай вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна стаялі фашысты. А тут прыйшоў загад каменданта запісваць моладзь на прымусовыя работы ў Гер манію. Маёй будучай маме тады было ўсяго 16 гадоў. Худзенькая, высокая. Падлетак, які ўжо ведаў нялёгкую сялянскую працу, бо жылі без бацькі. Напярэдадні адпраўкі стараста строга наказаў, каб жанчына сабрала дачку і тая была каля нямецкай управы ў дзевяць гадзін раніцы. Бабуля, успамінала мама, цэлую ночку не спала. Усё бедавала, праклінала нямецкія парадкі. Як жа такое дзяўчо ды ў невядомую краіну, да чужых людзей? Яно ж прападзе. А не з’явіцца на адпраўны пункт – чакай расправы. І вось так з бедаваннем і плачам правялі ноч. А раніцай яна сказала сваёй Марусі:

– Ідзі, дочынька, а я цябе ў крыўду не дам.

Цяжкім было раставанне. І крык, і плач. Моладзі назбіралі чалавек дваццаць. Стараста сказаў, што ў Кобрын вязуць. А там цягнік стаяў сутак двое, бо ўсё яшчэ “дагружаўся” мясцовымі паланянкамі. І якімі ж моцнымі былі здзіўленне і радасць у шаснаццацігадовай Марусі, калі на другі дзень чакання адпраўкі цягніка ў далёкую і варожую чужыну яна ўбачыла сваю маму Алену. Тая тайком прабралася ў вагон, адазвала яе і, радасная, што паспела, прымусіла выйсці з цягніка і крыкнула наўздагон:

– Уцякай, дачушка, вяртайся дадому. Я замест цябе… Не заўважаць, ім жа колькасць трэба.

Мацярынская любоў прымусіла хутка сабрацца, упрасіць суседа цэлую ноч ехаць да Кобрына і маліцца, маліцца, прасіць Бога, каб застаць яшчэ цягнік… І замест дачкі паехаць на тую цяжкую рабскую няволю. І прабыць там тры гады. Працавала цяжка, цярпела прыніжэнне, але ў душы радавалася, што, як яна гаварыла, “затуліла дачку”.

Вось якія яны, нашы мамы. Дзеля дзіцяці гатовыя на ўсё. А нам застаецца цаніць іх любоў і самаахвярнасць і самім пераймаць гэтыя вечныя маральныя каштоўнасці, каб іх адчулі і ўбачылі ўжо нашы дзеці і ўнукі. Так было, так ёсць і павінна быць. На гэтым і жыццё трымаецца. На мамах.

Галіна ХАЛІМОНЧЫК, г. Бяроза.


Нести благо людям

Жители аг. Нарутовичи очень довольны работой местного фельдшерско-акушерского пункта, где можно получить первую медицинскую помощь и профессиональный совет. Работает здесь фельдшером Людмила Рудь. Решив однажды связать свою судьбу с медициной, она остается верна избранной профессии уже более пятнадцати лет.

Людмила Михайловна все успевает: она заведующая и фельдшер, процедурная медсестра и аптекарь, а еще принимает больных. Мы видим ее большую загруженность, но это не мешает ей быть всегда внимательной по отношению к пациентам. Л.М. Рудь является прекраснейшим высококвалифицированным специалистом, стопроцентно знающим свое дело. Целитель с чистым и добрым сердцем, которое постоянно болит за своих пациентов, она отдает все свои силы, навыки, умение и заботу каждому подопечному зоны обслуживания ФАПа.

Сельчане благодарны Людмиле Михайловне за лечение, терпение и старание. Нелегкий и ответственный труд у этой замечательной женщины, ведь жизнь и здоровье – самое ценное, что есть у человека. И как замечательно, что в здравоохранении нашего района трудятся такие преданные своему призванию люди, как наша Людмила Михайловна.

Ирина ЗДАНОВИЧ, заместитель директора по учебно-воспитательной работе Нарутовичской базовой школы.

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
CAPTCHA
Номер 53135599