Экологический вестник

Каго страляць не варта

22 Августа 2019 544 0

З 10 жніўня па 8 снежня ў Беларусі адкрываецца летне-асенні сезон палявання (фактычна летне-зімовы!) на вадаплаўных птушак: качак, чаротніцу, лыску, вялікую коўру і пастушка.

З 24 відаў качак, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны, паляванне дазволена на дзевяць відаў: качку-крыжанку, качку-свіцьву, качку-лапаноску, качку-неразню, качку-цыранку, качку-чырку, чубатага нырка, нырка-сівака і гогаля.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»* (АПБ) ніколі не выступала ў цэлым супраць палявання. Яна выступае за ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, за разумныя абмежаванні.

АПБ расказвае, што важна помніць паляўнічым у гэты перыяд.

красноголовая чернеть.jpg

1. Нырок-сівак (красноголовая чернеть) – глабальна ўразлівы від птушак.

З прычыны драматычнага падзення колькасці ён нядаўна ўключаны ў Міжнародны Чырвоны спіс. Прычыны змяншэння колькасці да канца яшчэ не вывучаныя. Таму, нягледзячы на тое, што від у Беларусі дазволены для здабычы, мы настойліва просім яго не страляць.

Чирок-трескунок.jpg

2. Качка-чырка (чирок-трескунок) – від, колькасць якога ў Беларусі імкліва скарачаецца. Таму, хоць ён і ўключаны ў спіс паляўнічых відаў, мы рэкамендуем яго не страляць, каб не паскараць гэты працэс яшчэ больш.

Шилохвость.jpg

3. Качка-шылахвостка (шилохвость) уключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, паляваць на яе забаронена. Птушкі маюць зграбны сілуэт, доўгую тонкую шыю і тонкую чорную дзюбу. Звяртайце таксама ўвагу на вузкі доўгі хвост.

Белоглазая чернеть.jpg

4. Белавокі нырок (белоглазая чернеть) таксама ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Птушкі вельмі падобныя да чубатага нырка, дазволенага да здабычы, адрозніваюцца ад яго белым падхвосцем (белае вока толькі ў самца), сустракаюцца ў асноўным на Брэстчыне. Таму, каб не памыліцца, лепш не страляць і чубатых ныркоў, і птушак, да іх падобных, а засяродзіцца на больш звычайных відах качак.

гусь.jpg

5. Паляванне на ўсіх гусей адкрыецца толькі з сярэдзіны верасня.

6. Качанят, птушанят коўраў і лысак, якія не лятаюць (хлапунцоў), здабываць забаронена згодна 127-му артыкулу Правілаў палявання (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №112 ад 21 сакавіка 2018 г.): «Забараняецца паляванне: …на маладых птушак, якія не лятаюць і (або) ліняюць…» Не трапляйце на штрафы!

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: «У жніўні – верасні большасць качароў розных відаў качак фарсяць пасля лінькі ў карычневых строях, і нават арнітолагам іх цяжка адрозніць ад самак і маладых птушак. Таму паляўнічым трэба асабліва добра ведаць сілуэты, голас і асаблівасці афарбоўкі качак, каб не застрэлiць ахоўны від і не трапіць на штраф. Не страляйце птушку, калі не ўпэўненыя ў яе відавой прыналежнасці. Інспектарам неабходна не горш за паляўнічых ведаць розныя віды качак і дэталі іх афарбоўкі, бо птушак у руках часам вызначыць не прасцей, чым у полі».

* Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) – найбуйнейшая прырода-ахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ – гэта больш за 2500 сяброў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны – далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя ,11, офіс 4, (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87, www.ptushki.org


 Дасылайце фота здабытых птушак на Вайбер АПБ +375291016887, нашы спецыялісты дапамогуць вызначыць від, калі неабходна. Кантактная асоба — Аляксандр Вінчэўскі, 8(029)101-68-87, vintchevski@ptushki.org

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599