Ритмы Берёзовщины

Акция "Беларусь помнит" призывает в свои ряды

04 Мая 2019 2271 0

Беларусь помнит 4.jpg

Мы приглашаем всех, кому дорога память о фронтовиках-победителях, принять участие в акции «Беларусь помнит!»

Возьмите фотографию своего солдата и приходите 9 мая в 10.00 на построение в военный комиссариат Березовского района.

Оргкомитет акции: военный комиссариат Березовского района, Березовская районная организация ОО «Белорусский союз офицеров».

Телефоны для справок: 3-74-20, 3-74-21.

Построение колонны состоится 9 мая 2019 года с 10.00 до 10.30 на территории военного комиссариата Березовского района.


Бязмежная ўдзячнасць вам, ветэраны!

Як многа страшнага, цяжкага, бесчалавечнага прынесла вайна! Гул самалётаў! Выбухі снарадаў! Плач людзей!...

Крык і стогн чую я ў кнігах, газетах, часопісах, нататках і пісьмах. Праз словы Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Івана Шамя-кіна, Міхася Лынькова, Івана Мележа, Святланы Алексіевіч і іншых галосіць вайна.

Абмяркоўваючы тыя страшныя гады са сваімі аднакласнікамі, даеш ёй характарыстыку: смерць, жах, гора, боль і слёзы... Вялікая Айчынная закранула амаль усе сем’і нашай краіны. Маю таксама. На жаль, свайго прадзеда я ніколі не бачыў, не ведаю яго перажыванняў, болю ў душы. Родныя заўсёды гаварылі, што не любіў ён расказваць пра страшную вайну, успамінаць яе. Не хацеў, каб зноў балела. Некалькі год таму назад (як зараз помню гэты дзень) мама прыехала з работы эмацыянальнай, узбуджанай. Пры аб’ездзе ветэранаў вайны (працавала педагогам-арганізатарам у школе) яна сустрэлася з адной бабуляй, якая ў гады вайны была сувязной партызанскага атрада. Шмат чаго расказала ёй старая жанчына пра жахі таго часу. Можа, проста захацела пагаварыць, а можа, і расказваць не было каму. Якое ж было здзіўленне, калі бабуля ў сваім аповедзе ўспомніла майго прадзеда. Іх сустрэча адбылася пры цяжкіх абставінах. Аказваецца, ён падарваўся на міне і немцы яго выкінулі на сметнік, ледзь жывога, паміраць. Партызаны, якія праязджалі недалёка на машыне, заўважылі параненага і адвезлі ў шпіталь. Часткова асколкі дасталі. Прадзед застаўся жывы. Але асколак міны ўсё роўна дайшоў да сэрца.

Многа людзей загінула на вайне, нямнога засталося жывых. І з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Так і хочацца сказаць: “Ветэран, жыві! Божай ласкі Табе! Вайна – 74-гадовае мінулае, якое мы будзем памятаць заўжды!” 

*   *   *   *

Белае неба над намі гуляе,

О, як цудоўна, бязмежна зямля!

Жыць так і хочацца, шчасце натхняе,

А дзякуй скажам табе, ветэран!

хаЙ твае думкі ад жорсткасці збавяцца,


Лепшую долю жадаем табе.

Абавязкова здароўя мацнейшага,

Сілы і моцы хай Божа дае!

Кожнага дня табе светлага-светлага

І нашы словы ляцяць на таран.

     

Толькі жыві, днём і ранкам, і вечарам,

А ці ты чуеш усіх нас, ветэран?

Боль у душы назаўжды хай залечыцца,

Едкага дыму, узрываў няма!

     

Верым, што ўсё-такі ёсць чалавечае:

Еднасць людская, як зорка, узышла.

Тая вайна шмат людзей пакалечыла,

Эра такая ў краіне была.


Радуйся, мы будзем помніць да вечнасці,

А праз гады людзям перадаваць.

Наш нізкі паклон табе, ветэран!

Кірыл ЛІТВІНОВІЧ, вучань 11 класа ДУА «Малецкі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа».

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599