Массово-политическая газета Березовского района

Літаратурная старонка №2 (Февраль)

210
Маргарита Горовая,
10 февраля 2017
Зінаіда ДУДЗЮК
 
* * *
Зоркі даспяваюць толькі ў жніўні, 
Падаюць, як яблыкі з галін.
Іх змываюць вечарамі ліўні
Нам на шчасце ці на ўспамін.
 
Колькі іх злятае ўніз штоночы, 
Колькі іх згарае ў вышыні!
Толькі нашу радасць хтось сурочыў, 
Абдзяліў надзеяй нашы дні.
 
Памаўчым, падумаем пра ўчора.
Заўтра будзе новы зарапад.
Упадзе на шчасце мноства зорак, 
Толькі б зноў той час нам не праспаць…
 
* * *
Нечый шлях тут завершаны, 
Нечый – ледзь распачаты.
Увойдзем у Ясельду грэшныя, 
Каб адчуць яе святасць.
Не замуцім вадзічку,
Рыбу не патрывожым, 
Не пашкодзім крынічку,
Што струменіцца гожа.
 
Рады неба і хвалі,
Рады лозы і лодкі,
Што сябе не схавалі мы
Ад вірлівай паводкі
Пачуцця, захаплення
У раскрыленых душах, 
Што ў кожным  імгненні
Нашых словаў нязмушаных –
Толькі любасць з даверам, 
Толькі ўзнёслая радасць.
Мы не ведаем быццам, 
Што на свеце ёсць здрада, 
Што падман вяжа сеці, 
Што туга за парогам…
Шчодра сонца нам свеціць
Над сумеснай дарогай.
 
Алена ПАПКО
 
* * *
І ў россып зорнага святла – 
Рабі наперад крок бясспрэчна.
Каб расказаць, як я жыла, 
Мне хопіць верша.
 
Як плён няспеленых гадоў,
З якой вясны ізноўку разам?
Каб выказаць сваю любоў, 
Зашмат мне сказа.
 
Святлеюць ночы, як і дні, 
Жывой размовай.
Лунаць бясстрашна ў вышыні –
Мне досыць слова.
 
І спорным дожджыкам у сне –
Адно з жаданняў:
Пачуць бы роднага цябе
У працягласці маўчання!
 
Геннадий  ПЕСЧАНСКИЙ
 
* * *
Мысли вспугнутые тают,
Снег ложится, чуть шурша.
Все чего-то не хватает,
И труднее все дышать.
 
Неприятно ветер слушать,
От волненья вздрогнет бровь.
Осыпает снегом душу,
Не хватает даже слов.
 
И пугающе морозы
Все трещат. Глуха вода.
И поблескивают слезы
У притихшего пруда...
 
ЗИМА
Окутан сном взгрустнувший сад, 
Наряжен в бледный  иней.
И спит земля, и реки спят
В тиши под снегом синим.
 
Мороз выводит на стекле
Узоры разных кружев…
Тетрадь тоскует на столе, 
Желанья в мысли сузив.
 
Чуть слышно тикают часы,
И время мысли крошит, 
И наплывают тихо сны
Роями белых мошек…
 
Приходят в память лета дни,
И метки осень ставит…
Уходит сон из глаз моих –
Февраль свой праздник правит!
 
 
ДЭБЮТЫ
Улад СКАМАРОХ
ДЗЕНЬ ЗАКАХАНЫХ
У чароўны дзень кахання
Будзем разам да світання, 
Мне найлепшы падарунак –
Твой пяшчотны пацалунак.
Мы адныя на планеце
Альбо нават у Сусвеце.
Вусны, сэрца струны, вочы
Мне асвецяць дні і ночы.
Шанаваць каханне трэба,
Бо дарунак  гэта Неба! 
Закаханых свет навекі
Амываюць шчасця рэкі.
_
 
У паднябессі, на прадвесні
Аб адным віруюць песні…
Дзень Святога Валянціна –
Першай зоранькай вясны.
Аб бясхмарнасці кахання, 
Аб каханні без расстанняў
На Святога Валянціна
Мроі лашчаць, песцяць сны.
 
Оксана ВАЛУЙ
 
* * *
Зима – твердит мне календарь.
А мне весной дышать охота.
В такой доверчивый февраль 
Душа в преддверии полета.
 
Еще не видно клина птиц,
Спешащих обогреться домом.
Гуляет ветер без границ,
Он беспокоен и взволнован.
 
Еще морозом дышит ночь,
Но вешний лед в затонах тонок.
Весну, как девственную дочь,
Я побегу встречать спросонок.
 
Порывом трепетным дышу,
Хватаю воздух, выдыхаю.
Я о весне теперь пишу.
И пусть февраль… Я оживаю!
 
Людмила ГАЙЧУК
 
* * *
Ты  словно новая волна,
Любви гонимая ветрами.
А жизнь сюрпризами полна, 
А счастье здесь – не за горами.
 
Забрезжит розовый рассвет, 
Душа дохнет цветущим садом, 
Родится, словно день, сонет,
Когда  проснусь я с милым рядом.
 
Луной заглянет ночь в окно,
А в небе звезд  – не досчитаться.
Я загадаю лишь одно:
Вовек с тобой не расставаться!
 
Преграды будут на пути –
Мы вместе их преодолеем, 
Не уставая вдаль идти
И ни о чем не сожалея.
 
Марына КАВАЛЕВІЧ
ДОТЫК
Устаю на дыбачкі
І, нібыта з лёгкасцю балярыны, 
Цягну рукі ўверх.
Хачу дакрануцца 
Кончыкамі пальцаў
Зусім не да шчодрага сонца,
А да тваіх вуснаў, 
Бо менавіта яны
Дораць пацалункам
П’янкую ўзаемнасць
Нашага кахання.
 
ЯСЕЛЬДА
Вартуе Ясельда любоў
У чысціні і ўсплёску хвалі.
На сто трывалых ланцугоў
Яе мы закавалі.
 
Ніхто не зможа зазірнуць
У два лёсы плённага спакою
І таямніцай папракнуць
Мяне з табою.
 
Заручыць кладка ці масток
На зайздрасць іншым сэрцы
Пад басаногі наш скачок
У гэтым месцы…
 
Алена КАЗЛОВІЧ-УСЦІЛОЎСКАЯ
 
* * *
Бурштын – нішто ў параўнанні з творам 
Майстэрні ювелірнай «У Зімы»: 
Бліскуча-пералівістыя ўзоры 
За ноч зрабіць тут з лёгкасцю змаглі.
 
Прадукт Зімы цікавы без рэкламы, 
Піяр-кампаній тут не выдумляй. 
Ажурныя сняжынкі – для вас, дамы! 
Выходзь, лаві, настрой свой узнімай!
 
Сумёты-куляйлёты – для вас, дзеці! 
Ну, дзе яшчэ так можна адпачыць? 
Курорт найлепшы на цалюткім свеце –
Па шыю ў сумётах тых пабыць.
 
Што можа параўнацца з гэткім цудам? 
Высокай якасці мастацтва ў зімы, 
Якая ў снегапад гуляе з людам, 
А пераможцам дорыць ледзяшы.
 
 
Маргарита ГОРОВАЯ
СТРОФЫ О ВЕНЕЦИИ
 
I
Венеция, великая столица
Вселенского нетленного веселья,
Ты Красоты таинственная жрица,
Ты приворотное хмельное зелье!
Ты жемчугом рассыпалась в каналах,
Откуда отраженным перламутром
Смягчаешь блеск роскошный карнавалов
И светишься в лагуне чистым утром…
Окаменевшим кружевом палаццо
Отделан твой наряд морского кроя,
Крылатый лев  над зданьем Прокураций,
И кампанилла Марка над водою…
 
II
Свидетельница христианской эры,
Ровесница Никейского собора,
Наследница, хранительница веры,
К тебе приплывшей с берегов Босфора
Под быстрыми  тугими парусами –
Сообщниками роскоши Востока,
Весь мир ты одарила чудесами –
Вобрать не могут их ни мысль, ни око!
Твои святые церкви кораблями
Плывут в лагуну, но не уплывают –
Под их апсидами и алтарями
Забиты в дно бесчисленные сваи.
Ковчежец драгоценнейший Сан Марко,
Свинцовыми  накрытый куполами, –
Стал усыпальницею и подарком
Апостолу, дружившему со львами. 
 
III
Глядят с портретов герцоги и дожи,
Строители  дворцов и фондаменто,
И дамы, что с богинями так схожи,  
Герои и творцы Рисорджименто.
В них столько утонченности и страсти,
В них столько жизни, яростной и броской,
Что тают перед ними все напасти
И бед полузабытых отголоски!..
Из их мечты и дерзкого азарта
Родился  город –  вечный данник моря,
Чтобы абрисом рыбьим лечь на карту,
Чтоб Красоте неутомимо вторить!
 
Фото Степана ТЮШКЕВИЧА, Николая СИНКЕВИЧА, Светланы СЕВЕРИНОЙ.

Оставьте свой комментарий