Массово-политическая газета Березовского района

Выдаткі прафесіі: НАСТАЎНІЦА

33
Нина Крукович,
23 сентября 2017

Апрыкрая для абодвух бакоў класная гадзіна. Абцяжараная думкамі-балігаловамі настаўніца і маленькія кветачкі жыцця.

– Кaлі ў парадку будзе клас? Пытаю ўжо каторы раз! І не аформлена насценгазета. Відаць, усім начхаць на гэта! Сумленне страцілі, нябогі! – і рвуцца жылы ў педагога…

Паніклі красачкі ад мовы з’едлівай. Прымае школа іх зусім не ветліва… А тут якраз і сам спадар дырэктар. Грозным шэптам да падначаленай:

– Чаму ўрок адкрыты не гатоў? Кідайце свае выбрыкі далоў! У дакументах блытаніна. Няма ніякай дысцыпліны! Сцэнарый не напісаны да свята. Не сорамна атрымліваць зарплату?

...Не для Клушы cyзіраць сябе. Парушынку бачыла, а калоду не прыкмячала. У сваю дуду дзьмула, а другую не чула. Гізунты выцягвала, а сэрца пыхай зарасло. Абакрала сусвет насамрэч. I не ўстрымаешся, каб не дадаць: “Ну i пайшла прэч!”

Оставьте свой комментарий