Массово-политическая газета Березовского района

Крысціна СЛІПЧЭНКА, дыпламантка конкурсу «Чытаем па-беларуску з Velcom»: усё можна атрымаць, варта толькі трошачкі пастарацца (абноўлена)

119
Опубликовано,
21 июня 2018

У нашай краіне таленавітыя дзеці могуць праявіць сябе. Прычым кожнаму выпадае гэты шанец. Напрыклад, паказаць, што беларуская мова – адна з самых прыгожых у свеце.

Хтосьці з моладзі лічыць, што беларуская мова не вельмі актыўна ўжываецца ў маўленні. І наогул, што яна ўстарэла. Але ж гэта не так! І каб даказаць адваротнае, пачаўся сацыяльна-адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з Velcom”, заснаваны папулярным у Беларусі аператарам мабільнай сувязі. Ён быў запушчаны ў 2017 годзе ў новым фармаце рэспубліканскага конкурсу сярод навучэнцаў 7–8 класаў.

Праект падтрымалі Міністэрства адукацыі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У журы ўваходзілі прадстаўнікі кампаніі Velcom, Міністэрства адукацыі, беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры.

Вучні запісвалі на відэа ўласнае чытанне вершаў беларускіх пісьменнікаў са школьнай прагра мы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі, і размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках. Маё чытанне ўрыўка з камедыі Янкі Купалы “Паўлінка” было адзначана станоўча. І вось я ўдзельніца рэгіянальнага этапу ў Брэсце, дзе падчас ужо афлайнавых чытанняў стала пераможцай. Было вельмі складана, але мне дапамагала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Аляксандраўна Літвіновіч, якая за час падрыхтоўкі стала маім творчым кіраўніком, псіхолагам, сябрам. Яна падтрымлівала мяне і не дазваляла апускаць рукі, калі нешта не атрымлівалася.

Фінал конкурсу вырашылі правесці ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Усе ўдзельнікі былі вартыя галоўных узнагарод. Дзеці праяўлялі сябе як таленавітыя і крэатыўныя асобы, добра валодаючыя беларускай мовай. Але хваляванне рабіла сваю справу, ды і перамагаюць не ўсе. Гэты конкурс зрабіў мяне мацнейшай. І выснова тут адна: усё можна атрымаць, варта толькі трошачкі пастарацца.

Крысціна СЛІПЧЭНКА, вучаніца Малецкага  ВПК яслі-сад – СШ.

Оставьте свой комментарий