Знай наших!

Настаўніца Стрыгiнскай сярэдняй школы – на першым месцы літаратурнага спаборніцтва

02 Июня 2020 175 0

Устиловская.jpg

Падведзены вынiкi абласнога літаратурнага конкурса маладых пісьменнікаў “Адкрыццё”, якi праводзіўся Брэсцкім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» сумесна з упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Да ўдзелу запрашаліся вучні 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці і моладзь да 35 гадоў. Конкурс праходзіў у трох намінацыях на беларускай і рускай мовах i быў, па-першае, нацэлены на падтрымку таленавітай і адоранай моладзі.

Першае месца ў намiнацыi “Паэтычныя творы, прысвечаныя Радзіме” “Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб” (катэгорыя – ад 25 да 35 гадоў) заняла настаўніца ДУА «Стрыгiнская сярэдняя школа» Алена Казловіч-Усцілоўская.

Раней, у студзені 2020 г., яна таксама атрымала дыплом II ступені “Дух Раства” (паэзія)» у літаратурным інтэрнэт-конкурсе “Под Рождественским небом”, які быў арганізаваны Магілёўскiм абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяцiцеля Георгія (Каніскага).

Марына СКАРАДУМАВА

Фото Сергея БОБРОВА

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599