Страницы истории

Добрая традыцыя клуба “Суквецце”

10 Сентября 2020 352 0

суквецце.jpg

Народны клуб майстроў народнай творчасці “Суквецце” пры Дзіцяча-юнацкім спартыўна-эстэтычным цэнтры аб’ядноўвае творчых людзей нашага раёна, прыхільнікаў народнага мастацтва, адданых сваёй справе.

У складзе клуба майстры па лозапляценню, ткацтву, саломапляценню, вышыўцы, мастацкай апрацоўцы скуры, выцінанцы, рэзчыкі па дрэве і прадстаўнікі сучасных відаў мастацтва. Гэта вельмі працавітыя і таленавітыя людзі.

За гады існавання аб’яднання сярод яго ўдзельнікаў склалася добрая традыцыя дарыць клубу свае вырабы. Кожны майстар лічыць за гонар пакінуць паслядоўнікам свае работы. Іх шмат. Зараз яны з’яўляюцца сапраўдным упрыгожваннем пакоя клуба, які стаў утульным, хатнім.

Традыцыя не спыняецца. Нядаўна таленавіты бярозаўскі рэзчык па дрэве Юрый Рубан падарыў клубу сваю скульптуру “Ліхтарык”. Гэтую работу з упэўненасцю можна назваць высокамастацкай. Яна выразана з ліпавага дрэва і настолькі пазітыўная і цёплая, што рукі паміж волі самі цягнуцца да яе. Добры мужчынскі твар, нібы сапраўдны ліхтарык, асвятляе ўсмешка, і ў адказ таксама хочацца ўсміхнуцца. Ад гэтага на душы стано-віцца цёпла і ўтульна. Мы вельмі ўдзячны Юрыю Фёдаравічу за такі пазітыўны падарунак. Жадаем майстру здароўя, новых творчых задумак і поспеху ў сваім захапленні.

Запрашаем усіх прыхільнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прыняць удзелу рабоце нашага аб’яднання. У нас вы сустрэнеце майстроў-аднадумцаў, пашырыце кругагляд сваіх інтарэсаў і з карысцю праведзяце вольны час. Чакаем вас. Да сустрэчы!

 

Зоя ГУКІНА, кіраўнік клуба “Суквецце”

Комментариев нет. Оставите свой?

Оставить комментарий
Войти через социальную сеть:
Номер 53135599